Уладзімір Віктаравіч Амарын
Уладзімір Віктаравіч Амарын | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў Сяргей Румас |
||||||
Папярэднік | Андрэй Харкавец | ||||||
Пераемнік | Максім Ермаловіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 ліпеня 1961 (63 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Уладзімір Віктаравіч Амарын (нар. 16 ліпеня 1961, Мінск, БССР) — міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь (2014—2018).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1961 годзе ў Мінску.
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава ў 1983 годзе, у 2006 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 1983 года працуе ў фінансавай сістэме Беларусі на розных пасадах. У 2001—2006 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі, у 2006—2008 гадах — намеснік міністра фінансаў Беларусі, з 2008 года — першы намеснік міністра фінансаў Беларусі.
6 лістапада 2014 года прызначаны міністрам фінансаў Рэспублікі Беларусь[1].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[3].
31 жніўня 2018 года быў вызвалены з пасады міністра фінансаў[4].
Зноскі
- ↑ Уладзімір Амарын назначаны міністрам фінансаў Беларусі(недаступная спасылка)
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (руск.)(недаступная спасылка) (16 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь . http://president.gov.by+(17 снежня 2015).
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 352 «О В. В. Амарине» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (31 жніўня 2018).