Уладзімір Дзмітрыевіч Якутаў
Уладзімір Дзмітрыевіч Якутаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 лістапада 1926 (98 гадоў) ці 1926[1] |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыстка, празаік, пісьменніца, гісторык, эсэістка, біёграф |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Уладзімір Дзмітрыевіч Якутаў (нар. 5 лістапада 1926, в. Рацькава, Ушацкі раён) — беларускі публіцыст, празаік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1984 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Рацькаўскай пачатковай СШ. У Вялікую Айчынную вайну быў у партызанскім атрадзе брыгады «Няўлоўныя». Пасля вызвалення раёна добраахвотна пайшоў на фронт. Дэмабілізаваны па раненні ў 1945 годзе. Працаваў сакратаром Булаўскага сельсавета Полацкага раёна (1945—1946). У 1946 накіраваны ЦК камсамола ў Літву, дзе працаваў сакратаром валаснога камітэта камсамола, інструктарам райкама партыі (1946—1961).
Скончыў гістарычны факультэт Вільнюскага ўніверсітэта (1954). Пераехаўшы ў Мінск, працаваў адказным сакратаром рэспубліканскага таварыства «Веды», намеснікам дырэктара па культрабоце тэхвучылішча № 53 (1961—1963), старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ (1963—1973), старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі АН БССР (1973—1990). З 1990 года на пенсіі. Узначальвае культурна-творчую фірму «Русь Белая».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пачатак літаратурнай дзейнасці датуецца 1962 годам. Апублікаваў шэраг навуковых прац па гісторыі Кампартыі Беларусі. Піша апавяданні, аповесці, біяграфічныя нарысы пра беларускіх партыйных і дзяржаўных дзеячаў (Д. Валковіч, М. Галадзед, З. Жылуновіч, П. Машэраў, С. Прытыцкі, А. Чарвякоў і інш.), пра Кастрычніцкую рэвалюцыю і грамадзянскую вайну («Агонія», «Віхурны досвітак»). Творы У. Якутава заснаваны на дакументах, фактычным матэрыяле. Аўтар аповесці «Янаўская элегія» («Маладосць». 1993. № 4).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі[2].
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 17 мая 2024.
- ↑ Якутаў Уладзімір Дзмітрыевіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 2 красавіка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Якутаў Уладзімір // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1995. — Т. 6. — С. 486.
- Якутаў Уладзімір Дзмітрыевіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 553—554.