Перайсці да зместу

Глыбачанскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глыбачанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ушацкі раён
Уключае 27 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Глыбачка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 574
Глыбачанскі сельсавет на карце
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Глыбача́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Глыбачка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Глыбачка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Ушацкага раёна БССР. У 1934 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рукшаніцы. З 21 чэрвеня 1935 года сельсавет у складзе Ушацкага раёна Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці. З 9 верасня 1946 года ў складзе адноўленага Ульскага раёна Віцебскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Ушацкага раёна. 19 лютага 1958 года да сельсавета далучана частка скасаванага Усвейскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Бадзяліна, Бальбінава, Двор Усвея, Капусціна, Маёўка, Пенная Ніва, Усвея), таксама ў склад сельсавета з Дубраўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Асінаўка, Бярозава, Кавалеўшчына, Краснае, Красная Горка, Ляхава, Рацькава, Шалапечына)[1]. Пасля 1958 года цэнтр сельсавет перанесены ў вёску Глыбачка. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Ушацкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Глыбачанскага сельсавета 29 населеных пунктаў[2]. 27 чэрвеня 2008 года скасавана вёска Паўлоўшчына[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 820 чалавек[4], з іх 93,4 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 574 чалавекі[6].

  1. ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 лютага 1958 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.
  2. ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 62. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. ↑ Решение Ушачского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 92 Об упразднении деревни Павловщина Ушачского района
  4. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 14 жніўня 2021.
  6. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.