Уладзімір Рыгоравіч Мальцаў
Уладзімір Рыгоравіч Мальцаў | |
---|---|
Нараджэнне |
29 студзеня 1947 (77 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Уладзімір Рыгоравіч Мальцаў (нар. 29 студзеня 1947, в. Каравацічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут, інжынер-будаўнік. Працаваў рабочым, майстрам будаўнічага ўпраўлення № 112 будаўнічага трэста № 20 г. Светлагорска. Пасля службы ў радах Савецкай Арміі быў майстрам, прарабам будаўнічага ўпраўлення № 112 будаўнічага трэста № 20, начальнікам упраўлення капітальнага будаўніцтва — намеснікам старшыні Светлагорскага гарадскога выканаўчага камітэта. Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Светлагорскі домабудаўнічы камбінат».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ↑ Мальцев Владимир Григорьевич Архівавана 26 верасня 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 29 студзеня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне
- Выпускнікі БНТУ
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Будаўнікі Беларусі
- Ганаровыя грамадзяне Светлагорска