Уладзімірскія і берасцейскія ўніяцкія епіскапы
Выгляд
Епіскапы Уладзімірскія і Берасцейскія — епіскапы Уніяцкай Царквы ў межах Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Каралеўства Польскага ў часы існавання Рэчы Паспалітай, а пасля Расійскай імперыі, кіраўнікі Уладзімірскай і Берасцейскай уніяцкай епархіі.
Кафедры Уладзімірскіх і Берасцейскіх уніяцкіх епіскапаў знаходзіліся ў царкве Успення Найсвяцейшай Дзевы Марыі ва Уладзіміры-Валынскім і царкве Святога Мікалая ў Бярэсці.
Уладзімірскімі і берасцейскімі ўніяцкімі епіскапамі былі:
- Іпацій Пацей (праваслаўны епіскап 1591—1596, пасля ўніяцкі — 18.7.1613)
- Яўхім Марахоўскі (1613—1631)
- Іосіф Вельямін Руцкі (адміністратар 1631—1632)
- Іосіф Макасей-Бакавецкі (26.1.1632 — 1654)
- Ян Міхал (Адам) Пацей (7.1655 — 15.9.1666)
- Бенедыкт Глінскі (23.10.1666 — 1678)
- Юрый Габрыэль Вінніцкі (адміністратар 1708—1711)
- Леў Кішка (1711 — 19.11.1728)
- Карнелі Стаўпавіцкі-Лябецкі (12.8.1729 — 22.1.1730)
- Феадосій Тэафіл Гадэбскі (1730 — 12.9.1756)
- Феліцыян Піліп Валадковіч (1758 — 13.2.1778
- Адам-Антанін Струс-Младоўскі (2.1778 — 12.7.1778, з 1.9.1764 каад’ютар, з 28.8.1768 адміністратар апостальскі)
- Сымяон Млоцкі (19.9.1779 — 1795)
- Арсеній Галаўнеўскі (каад’ютар берасцейскі 1791—1795)
Уладзімірская і берасцейская епархія была ліквідавана ў 1795, а 18.11.1798 была ўзноўлена булай як Берасцейская (альбо Брэсцкая). Брэсцкімі ўніяцкімі епіскапамі былі:
- Арсеній Галаўнеўскі (1798, кароткі час перад смерцю)
- Іасафат Булгак (1798—1828)
- Лявон Людвік Явароўскі (у 1805—1809 намінаваны на супраслеўскага ўніяцкага епіскапа, але пасля далучэння Беласточчыны да Расійскай імперыі і ліквідавання супраслеўскай уніяцкай епархіі ў 1811 пасвечаны на епіскапа-суфрагана берасцейскага)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908.