Уладзіслаў Пятровіч Даркевіч
Уладзіслаў Пятровіч Даркевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 верасня 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 мая 2016 (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | археолаг, гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар |
Уладзіслаў Пятровіч Даркевіч (1 верасня 1934, Віцебск — 20 мая 2016, Масква) — беларускі археолаг, гісторык. Доктар гістарычных навук (1978).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1958). З 1959 года працаваў у Інстытуце археалогіі АН СССР. Вывучае гісторыю і культуру Сярэднявечча, міжнародныя сувязі Старажытнай Русі, старажытныя гарады. Сакратар Нацыянальнага камітэта па падрыхтоўцы міжнароднай энцыклапедыі «Ранняя гісторыя Еўропы».
Даследаваў творы заходняга мастацкага рамяства XII—XIII стст., выяўленыя на тэрыторыі Беларусі — бронзавы вадалей (Гродна), касцяное наверша ў выглядзе галавы льва, які паглынае чалавека (Ваўкавыск), лыжачка для прычасці з выявай святога (Мінск), шахматныя фігуркі (Гродна, Ваўкавыск). Вывучаў шляхі з’яўлення на Русі арабскіх манет.
Працы[правіць | правіць зыходнік]
- Арганаўты Сярэднявечча. — Масква: «Наука», 1976. — 200 с. (перавыданне выдавецтва «Книжный дом „Университет“», 2005. ISBN 5-98227-067-9).
- Народная культура средневековья. Светская праздничная жизнь в искусстве IX—XVI вв. — М.: «Навука», 1988. — 344 с. ISBN 5-02-009399-8.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.