Уладлен Міхайлавіч Сухарослаў
Уладлен Міхайлавіч Сухарослаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1941 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Уладлен Міхайлавіч Сухарослаў (28 чэрвеня 1941, с. Байкі, Караідэльскі раён, Башкірская АССР) — беларускі і расійскі архітэктар. Заслужаны архітэктар РФ[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1968 годзе. У 1968—1971 гг. — старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у ПІ «Башкірграмадзянпраект» ва Уфе, у 1971—1972 гг. — галоўны архітэктар ПІ «Паўдуралдзіпрабытпрам» ва Уфе. З 1972 г. — кіраўнік групы архітэктараў у БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1975 года галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні АКМ-1, галоўны архітэктар майстэрні АКМ-1 у Мінскграмадзянпраекце, намеснік начальніка ГалоўАПУ Мінгарвыканкама. У 1985—1992 гг. — галоўны архітэктар Валгаграда, у 1992—1996 гг. — прэзідэнт праектна-будаўнічай фірмы, у 1996—2001 гг. — прафесар кафедры «Горадабудаўніцтва» ВалгДАБА, з 2001 г. — саветнік главы адміністрацыі Валгаграда па горадабудаўніцтве[1].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Член КПСС з 1981 года. Пражывае ў г. Валгаград[2].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
У час працы ва Уфе запраектаваў адміністрацыйны будынак «Сельгастэхнікі», комплекс НДІ вакцын і сыроватак, жылыя дамы[2].
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/e/ec/%D0%93%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D0%BB%D1%91%D0%B2%D1%8B_%D1%86%D1%8D%D0%BD%D1%82%D1%80_%D1%83_%D0%BC%D1%96%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD%D0%B5_%E2%84%96_10._%D0%A1%D0%B0%D0%BB%D1%96%D0%B3%D0%BE%D1%80%D1%81%D0%BA.jpg/220px-%D0%93%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D0%BB%D1%91%D0%B2%D1%8B_%D1%86%D1%8D%D0%BD%D1%82%D1%80_%D1%83_%D0%BC%D1%96%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%91%D0%BD%D0%B5_%E2%84%96_10._%D0%A1%D0%B0%D0%BB%D1%96%D0%B3%D0%BE%D1%80%D1%81%D0%BA.jpg)
Асноўныя працы ў Беларусі: Дом быту , інжынерна-лабараторны корпус Упраўлення нафтаправода «Дружбы», тэхналагічны інстытут у Наваполацку (1973—1978); у аўтарскім калектыве: пансіянат ветэранаў Айчыннай вайны ў в. Мікалаеўшчына Мінскай вобласці (1983), гандлёва-грамадскі цэнтр у Салігорску (1980), комплекс піянерлагераў—баз адпачынку ў раёне г.п. Ракаў (1983), піянерлагер «Брыганціна» ў раёне в. Сычавічы (1985)[2].
Зноскі
- ↑ а б Архитекторы Волгограда. С. 264.
- ↑ а б в Сухорослов Владлен Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сухорослов Владлен Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Архитекторы Волгограда. С. 264.
- Нарадзіліся 28 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў РСФСР
- Выпускнікі МАРХІ
- Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
- Супрацоўнікі Мінскграмадзянпраекта
- Супрацоўнікі Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары СССР
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Уфы
- Архітэктары Валгаграда
- Архітэктары Расіі
- Архітэктары Наваполацка
- Архітэктары Салігорска