Перайсці да зместу

Улан-Бургасы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Улан-Бургасы
Краіна
РэгіёнБурація
Плошча26 000 км²
Даўжыня200 км
Шырыня30—50 км
Найвышэйшая вяршыняХурхаг 
Вышыня2033 м 
Улан-Бургасы (Расія)
Улан-Бургасы
Улан-Бургасы (Бурація)
Улан-Бургасы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Улан-Бургасы[1]  (руск.: Ула́н-Бурга́сы, бур. Улаан бургааhан) — горны хрыбет у цэнтральнай Бураціі, які працягнуўся з паўднёвага захаду на паўночны ўсход на 200 км ад даліны ракі Селенгі да Віцімскага пласкагор’я.

Плошча — больш за 26 000 км². Хрыбет фарміруе ўсходні борт Байкальскай катлавіны. Усходнія і паўднёвыя схілы хрыбта, якія апускаюцца да далін рэк Селенгі, Уды і Курбы, адносяцца да фізіка-геаграфічнай вобласці Селенгінскага сярэднегор’я. Сярэднія вышыні складаюць 1400—1800 м, а шырыня 30-50 км. Вышэйшы пункт — гара Хурхаг (2033 м).

Зноскі

  1. карта Бураціі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).