Перайсці да зместу

Урачашскі манастыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манастыр
Урачашскі манастыр
Врачешки манастир
42°52′58″ пн. ш. 23°45′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Балгарыя
Месцазнаходжанне
Канфесія праваслаўе
Епархія Lovech Diecese[d]
Дата заснавання XII—XVII стагоддзі
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Урачашскі манастыр Сарака Святых мучанікаў (балг.: Врачешки манастир — дзеючы манастыр Балгарскай праваслаўнай царквы. Уваходзіць у склад Лаўчанскай епархіі. Знаходзіцца на захадзе Балгарыі, за 5 км на захад ад вёскі Урачаш і за 10 км ад Боцеўграда.

Урачашскі манастыр быў заснаваны ў XIII стагоддзі, пасля бітвы пад Клакотніцай, калі цар Іван Асень II перамог эпірскага ўладара Тэадора Комніна. Бітва адбылася ў дзень, калі святкуецца памяць Сарака Святых мучанікаў, і ў знак падзякі цар-пераможца ў іх гонар пабудаваў шмат цэркваў і манастыроў. Пры стварэнні манастыр быў мужчынскім, браты-манахі старанна перапісвалі і распаўсюджвалі літургічныя кнігі. У XVII стагоддзі пры манастыры дзейнічала царкоўная школа. У XV і XVIII стагоддзях манастыр быў спалены і заставаўся ў заняпадзе да 1890 года. У 1891 годзе Боцеўградскі майстар Вуна Маркаў пабудаваў на старым падмурку невялічкую царкву. У манастыры адрадзілася манастырскае жыццё: спачатку у ім жылі манахі-мужчыны, а з 1937 года ён становіцца жаночым, на чале з ігуменняй маці Касіянай. У наш час дзейнічае.

Манастыр з'яўляецца комплесам з царквы, жылых і гаспадарчых пабудоў. Манастырская царква — аднанефавая, аднаапсідная, бяскупальная, з унутраным і вонкавым прытворам, над якім узвышаецца капліца. У адным з жылых будынкаў пазней была пабудавана капліца ў гонар святога Клімента Охрыдскага. У непасрэднай блізкасці ад манастыра, на правым беразе ракі, знаходзіцца манастырская мінеральная крыніца. Над манастыром узвышаецца востры пік, на якім знаходзяцца рэшткі крэпасці Градзішце (Чэшкаўград).

У наш час манастыр абвешчаны помнікам культуры.