Перайсці да зместу

Фантастыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фантастыка — жанр мастацкай літаратуры, у якім з дапамогай дадання фіктыўных, уяўных элементаў ствараецца свет, адменны ад сённяшняга, рэальнага. Да фантастыкі не адносяцца казкі, накшталт «Ката ў ботах», і многія іншыя, бо апрача агульнай, павярхоўнай «казачнай» атмасферы, фантастыка мае свае тэмы, праблемы, якія яна раскрывае, — «чалавек і прырода», «чалавек і Сусвет», «чалавек і грамадства», «чалавек і дабро (зло)». У залежнасці ад тэмы ўнутраны свет кожнага фантастычнага твора напаўняецца пэўнымі атрыбутамі. Напрыклад, у «чалавек і Сусвет» канечне маюць быць зоркалёты або іншыя касмічныя транспартныя сродкі, на якіх ён, гэта значыць чалавек, будзе баразніць абшары Галактыкі, у «чалавек і дабро (зло)» павінны быць выяўленыя элементы дабра і зла, накшталт эльфаў і оркаў у фэнтэзійных творах. Часта тэмы пераплятаюцца, утвараючы непаўторны кактэйль з каларытных вобразаў (напрыклад, у тэхнафэнтэзі, дзе магія спакойна існуе разам з высокімі тэхналогіямі).

«Падарожжы Гулівера» — фантастычная сатыра XVIII ст.

Героямі фантастыкі могуць быць не толькі людзі, у адным з такіх паджанраў як біяпанк галоўнымі героямі часта з'яўляюцца жывёлы, якія з прычыны генетычных эксперыментаў ці іншага збегу акалічнасцяў сталі разумнымі. Акрамя таго, героямі фантастычнага твора могуць стаць і робаты, і іншапланецяне (чужыя), што часта практыкуюць розныя аўтары, спрабуючы апісаць спецыфічную псіхалогію, сістэму каштоўнасцяў і логіку разумных істот (напрыклад, тры законы робататэхнікі, што прыдумаў Азімаў). У фэнтэзі (адным з паджанраў фантастыкі) выбар «герояў-нелюдзяў» вельмі шырокі — ад невялікіх гномаў да гіганцкіх цмокаў.

Падсумоўваючы вышэйсказанае, можна адзначыць, што фантастыка гэта асаблівы, своеасаблівы жанр літаратуры, які падахвочвае людзей задумвацца над жыццём, яго перспектывамі, рэаліямі і мэтамі.

«Вайна светаў» Герберта Уэлса — класіка навуковай фантастыкі

Перад пачаткам класіфікацыі фантастыкі варта зазначыць, што тут няма нейкага выразнага падзелу на жанры. Адны, напрыклад, адносяць фэнтэзі да навуковай фантастыкі, іншыя наогул кажуць, што фэнтэзі зусім іншы жанр літаратуры, адменны ад фантастыкі. Такая супярэчнасць стымулюецца яшчэ і тым, што ў беларускай мове паняцці фантастыка (англ.: science fiction) і фэнтэзі (англ.: fantasy), вельмі падобныя і часта блытаюцца. Акрамя таго, жанры пераплятаюцца адзін з адным і вылучыць сярод іх вядучы напрамак даволі цяжка. Напрыклад, кіберпанк — быццам з'яўляецца чыстым падвідам таймпанку, але калі прыгледзецца бліжэй, то там знойдуцца элементы і сацыяльнай фантастыкі, і антыўтопіі. Таму не варта ўспрымаць ніжэйпададзеную класіфікацыю як «бясспрэчную ісціну».

У фантастыцы можна вылучыць наступныя напрамкі:

Таксама ў спіс яшчэ можна дадаць такі жанр, як готыка, хоць такое далучэнне будзе досыць ўмоўным.