Тэхнафэнтэзі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Тэхнафэнтэзі — паджанр мастацкай літаратуры, жывапісу, камп'ютарных гульняў, які мадэлюе сусвет, дзе суседнічаюць магія і тэхналогія. Апошнія могуць быць прадстаўленыя двума альтэрнатыўнымі цывілізацыямі, часта варожымі адна адной (Пола Волскі, "Вялікі Эліпс", камп'ютарная гульня "Arcanum"), альбо на ўзбраенні адной і той жа цывілізацыі (Майкл Суэнвік, "Дачка жалезнага дракона"). Іншыя прадстаўнікі жанру: Аляксей Глушаноўскі ("Шлях Дэмана"), Уэн Спэнсэр ("Тынкер"), Генры Сміт ("Кэр Кабал") і інш. Сярод камп'ютарных гульняў - "ТехноМагия", "ShadowRun Returns".

Накірункі тэхнафэнтэзі[правіць | правіць зыходнік]

  • Паджанр "паміраючая зямля" («Dying Earth»), назву атрымаў па аднаіменнаму раману Джэка Вэнса. Падзеі адбываюцца на Зямлі ў далёкай будучыні ці ў альтэрнатыўным сусвеце, дзе адбылася маштабная катастрофа, цывілізацыя была разбурана, тэхналогія - забытыя, а навука заменена на магію. У кніге Пірса Энтані "ХроМагія" ("Chrommaggia") вулканы планеты Чары вывяргаюць магічныя эманацыі, якія ператвараюць зямных каланістаў у чароўныя істоты. У мультфільме Ральфа Бакшы "Чараўнікі" людзі ператвараюцца ў эльфаў, фей, гоблінаў у выніку ядзернай катастрофы.
  • Паджанр "меч і планета". Скрыжаванне жанраў космаоперы і фэнтэзі.
  • Магія і тэхналогія супрацьстаяць адна адной і прадстаўлены двума варожымі цывілізацыямі («Клінок Тышала» Мэцью Вудрынга Стровера)
  • Мадэлюецца цалкам магічная цывілізацыя, чые прыстасаванні з'яўляюцца аналагамі тэхнічных дасягненняў ХХ - ХХІ стст. (магічныя касмічныя караблі, камп'ютары і інш).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]