Перайсці да зместу

Фелікс Зянковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фелікс Зянковіч
Дата нараджэння 2 лістапада 1842(1842-11-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 красавіка 1910(1910-04-07) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці біёлаг
Альма-матар
Падчас ссылкі ў Іркуцку. Злева направа: Мар’ян Дубецкі, Генрык Вольф, Бенедыкт Дыбоўскі, Фелікс Зянковіч, Лявон Дамброўскі

Фе́лікс Паўлавіч Зянко́віч (польск.: Feliks Zienkowicz; 2 лістапада 1842, маёнтак Мокрае[1], цяпер у Пружанскім раёне — 7 красавіка 1910, Варшава) — навуковец-прыродазнаўца[2], мемуарыст. Удзельнік паўстання 1863—64 гадоў.

Нарадзіўся ў 1842 годзе ў маёнтку Мокрае Пружанскага павета. Навучаўся ў школах Пружаны і Беластоку. Падчас вучобы ў Пецярбургскім універсітэце (18591861) удзельнічаў у студэнцкім руху[3]. Са жніўня 1862 ў Парыжы, дзе вывучаў прыродазнаўства і медыцыну.

Зблізіўся з польскай рэвалюцыйнай і расійскай дэмакратычнай эміграцыяй. У 1863 прыбыў з Лондану з марской экспедыцыяй паўстанцаў-эмігрантаў на караблі «Ward Jackson», які меў даставіць паўстанцам зброю, аднак быў адсочаны расійскім флотам.

Ад ліпеня 1863 у Вільні, намеснік ваеннага камісара Выканаўчага аддзела Літвы ў Вільні. 7 жніўня арыштаваны, прыгавораны да расстрэлу. Пасля смяротнае пакаранне замененае на 12 гадоў катаргі ў Сібіры[1][4]. Родавы маёнтак Мокрае быў канфіскаваны[5].

Да 1868 года перабываў ва Усоллі, пасля ў Іркуцку. Тут займаўся педадагічнай дзейнасцю, навучаючы дзяцей высланых калегаў. Супрацоўнічаў з купкай польскіх натуралістаў. Прымаў удзел у навуковых экспедыцыях Бенедыкта Дыбоўскага. Разам з яшчэ адным сасланым палякам Уронскім выконваў малюнкі да прац Чэрскага і Дыбоўскага. Аб'ездзіў у навуковых мэтах абшары Забайкальскага края.

У 1881 атрымаў дазвол на пасяленне ў Ноўгарадзе. Тут пазнаёміўся з беларускай паэткай Зоф'яй Трашчкоўскай (пс. Адам М-скі). Менавіта ў пісьмах да яго Зоф'я Трашчоўская змяшчала свае беларускамоўныя вершы, у той самы час друкуючыся ў прэсе па-польску[6]. У 1882 пераехаў у Польшчу. У 1890—1902 быў адміністратарам маёнтку на Холмшчыне.

Канец жыцця правёў у Варшаве, напісаў успаміны пра марскую экспедыцыю паўстанцаў і само паўстанне[3]. Пахаваны на могілках Павонзкі.

Зноскі

  1. а б Wasilij Wasiliew. Feliks Zienkowicz, 1842—1910 // Głos znad pregoły. — Kaliningrad: lipiec-sierpień 2003. — № 7-8, 84-85. — С. 9. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  2. Зялевіч А. Сын Пружанскага края: [да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага навукоўца, пісьменніка, прыродазнаўца і мастака Фелікса Паўлавіча Зянковіча] // заснавальнікі: Грамадскае аб'яднанне «Беларускі фонд культуры», Вытворчае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Светач», Гілеп Уладзімір Аляксандравіч Краязнаўчая газета. — 2011. — № 2.(недаступная спасылка)
  3. а б Зянковіч Фелікс Паўлавіч // Шаблон:Крыніцы/Даведнік Маракова
  4. Калубовіч, Аўген.. Нашы папярэднікі. Частка 2. Навіны. Беларуская унія (12 кастрычніка 2011).
  5. Konstanty M.M. Stecki. Pamiętniki. Część III. Dom i rodzina (польск.)(недаступная спасылка). Alicja i Leszek Wiśniewscy (12 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2021. Праверана 16 студзеня 2015.
  6. Ірына Багдановіч.. Адам Міцкевіч і Адам М–скі: Вяртанне духоўных традыцый. Кафедра гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэту (12 кастрычніка 2011).