Ферзь
Ферзь, або каралева (Unicode: ♕, ♛) — наймацнейшая шахматная фігура. Прынята, што матэрыяльная каштоўнасць ферзя роўная 8-9 пешкам. Такім чынам, па моцы ён пераўзыходзіць ладдзю і лёгкую фігуру (афіцэра ці каня), саступае двум ладдзям і прыблізна раўнамоцны з трыма лёгкімі фігурамі.
Хады ферзя
[правіць | правіць зыходнік]Ферзь можа перамяшчацца на любую колькасць палёў па вертыкалі, гарызанталі і дыяганалі, аб'ядноўваючы здольнасці ладдзі і афіцэра (пры ўмове, што на яго шляху няма фігур). Знаходзячыся ў адным з цэнтральных палёў, ферзь можа атакаваць да 27 палёў адначасна, у куце — да 21 поля.
Ферзь у шахматнай партыі
[правіць | правіць зыходнік]Кожны ігрок пачынае партыю з адным ферзём. У пачатку партыі ферзі займаюць палі d1 і d8 (палі свайго колеру). Уважаецца, што ў пачатку партыі (дэбюце) не трэба спяшацца выводзіць ферзя, бо ён, знаходзячыся ў лагеры суперніка, станае ласым кавалкам для яго фігур. Значна прыдатнейшым ферзь станае ў мітэльшпілі і эндшпілі. Так, лічаць, што ў эндшпілі кароль з ферзём пры правільнай гульні выйграюць супраць караля і лёгкай фігуры, супраць караля і ладдзі, у большасці выпадкаў — супраць караля і двух лёгкіх фігур, супраць караля, ладдзі і пешкі. Акрамя таго, найістотнай задачай большасці эндшпіляў з'яўляецца правядзенне пешкі ў ферзі, бо паспяховае выкананне гэтай задачы, як правіла, азначае перамогу ў партыі.
Ферзь у шахматных задачах
[правіць | правіць зыходнік]Ферзь фігуруе ў шматлікіх шахматных задачах. Адна з самых вядомых — задача пра васьмёх ферзёў, у задачы патрэбна размясціць 8 ферзёў так, каб яны не атакавалі адно аднаго. Матэматычным шляхам даказана, што існуе 92 рашэнні задачы пра васьмёх ферзёў.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Назва «ферзь» запазычаная ад арабаў, ад якіх шахматы пачалі распаўсюджвацца ў Еўропе. У хазараў гэты тытул мелі найвышэйшыя дзяржаўныя чыноўнікі, якія кантралявалі фінансы дзяржавы, шахскі двор і войска. Значэнне слова паходзіць ад арабскага «носьбіт цяжару»[1].
Распаўсюджаная ў народзе назва «каралева» паходзіць ад іншага варыянту назвы гэтай фігуры — ферзь (ferz), запазычанага ва французскую мову, дзе слова паступова трансфарміравалася ў vierge — «цнатліўка, дзева, дама».
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ферзь
- Piececlopedia: Ферзь (англ.)