Флора (міфалогія)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/39/Flora_%28Museum_of_Bordeaux%29.jpg/250px-Flora_%28Museum_of_Bordeaux%29.jpg)
Флора (Flora) — старажытнаіталійская багіня, культ якой быў распаўсюджаны ў сабінян і асабліва ў Сярэдняй Італіі. Яна была багіняй кветак, росквіту, вясны і палявых пладоў; у гонар яе ў сабінян быў названы месяц, які адпавядае красавіку ці маю (mese Flusare = mensis Floralis).
Багіня Флора падобная да божастваў прыроды, якая памірае і адраджаецца, у міфалогіі шматлікіх народаў, яна гэтак сама з'яўляецца заступніцай земляробства і расліннасці ў цэлым. Такія багі звычайныя для міфалогій і рэлігій народаў, якія жывуць або што жылі на тэрыторыях, для прыроды якіх характэрна сезоннасць[1]. Да прыкладу, у пантэоне скандынаўскіх богаў прысутнічае Бальдр (Бальдэр) — бог вясны і святла.
Гістарычныя даныя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b8/Rembrandt_Harmensz._van_Rijn_051.jpg/220px-Rembrandt_Harmensz._van_Rijn_051.jpg)
Паводле падання, Ціт Тацый паставіў ёй у Рыме алтар; акрамя таго, існаваў адмысловы фламін, які спраўляў яе культ (flamen Floralis), і ёй прыносілі ахвяры арвальскія браты. Калі найстаражытныя спісы святаў не ўтрымліваюць згадвання пра свята ў гонар Флоры, то гэта тлумачыцца тым, што ён, як і іншыя аграрныя святы, быў рухомым (feriae conceptivae). Верагодна, гэта свята першапачаткова спраўлялася ў канцы красавіка ці пачатку мая, але пасля быў выцеснены гульнямі ў гонар Флоры — флараліямі (ludi Florales), заснаванне якіх адносіцца да 238 года да н.э., калі быў асвячоны храм Флоры.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/56/Nymphenburg-Kaskade-Statue-2a.jpg/220px-Nymphenburg-Kaskade-Statue-2a.jpg)
З 173 да н.э. года гульні святкаваліся раз у год; у часы Цэзара свята доўжылася шэсць дзён. З тых фактаў, што пабудова храма і заснаванне гульняў былі прадпісаны Сівілінымі кнігамі, а самі флараліі адрозніваліся распушчаным характарам, можна зрабіць выснову, што культ Флоры меў грэчаскае паходжанне. Свяцілішча італійскай Flora rustica, на Квірынале, было, верагодна, не храмам (aedes sacra), а малельняй (sacellum).
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
- Па імі гэтай багіні была названа сукупнасць відаў раслін, якія растуць на пэўнай тэрыторыі — флора.
- Імем Флоры названы астэроід (8) Флора, адкрыты ў 1847 годзе.
Зноскі
- ↑ Атеистический словарь / Под общ. ред. М. П. Новикова. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: Политиздат, 1985. — С. 7—8, 48, 466. — 512 с. — 300 000 экз.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Флора (міфалогія)
- Флора, в мифологии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. (Праверана 12 лістапада 2009)
- Флора (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі (Праверана 12 лістапада 2009)