Фотахрамізм
Выгляд
Фотахрамізм — здольнасць рэчыва абарачальна набываць або змяняць афарбоўку (спектры прапускання і паглынання) пад уздзеяннем аптычнага выпраменьвання (ультрафіялетавага, бачнага і інфрачырвонага). Уласцівы вялікай колькасці рэчываў арганічнага і неарганічнага паходжання. Фотахрамізм арганічных рэчываў абумоўлены фотафізічнымі працэсамі і рознымі фотахімічнымі рэакцыямі, фотахрамізм неарганічных рэчываў тлумачыцца абарачальнымі працэсамі фотапераносу электронаў. На аснове арганічных і неарганічных фотахромных рэчываў вырабляюцца фотахромныя матэрыялы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).