Перайсці да зместу

Франц Клайн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франц Клайн
Дата нараджэння 23 мая 1910(1910-05-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 мая 1962(1962-05-13)[1][2][…] (51 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, дзеяч мастацтваў, выкладчык універсітэта, рысавальнік
Месца працы
Жанр абстракцыянізм
Вучоба
Мастацкі кірунак абстрактны экспрэсіянізм[6][7] і жывапіс дзеяння[d][7]
Уплыў на Сай Твомблі[d]
Член у

Франц Клайн (англ.: Franz Kline; 23 мая 1910, Уілкс-Барэ, Пенсільванія — 13 мая 1962, Нью-Ёрк) — амерыканскі мастак, прадстаўнік абстрактнага экспрэсіянізму.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў мастацтва ў Бостане, Філадэльфіі і Лондане. Спачатку Ф. Клайн ствараў насценныя роспісы і партрэты, арыентуючыся на працы «старых майстроў» — Веласкеса, Рэмбранта і Манэ. У канцы 40-х гадоў XX стагоддзя з’яўляюцца яго першыя абстрактныя палотны — шырокафарматныя, з кантрасным стылем.

Сумесна з Маркам Ротка, Вілемам дэ Кунінгам, Джэксанам Полакам і Адольфам Готлібам, Франц Клайн у пасляваенныя гады стварае Мастацкую школу ў Нью-Ёрку. З 1952 года ён, сумесна з некаторымі з гэтых мастакоў, выкладае ў каледжы Блэк Маунцін у Паўночнай Караліне, а з 1954 года — у школе пры Філадэльфійскім музеі мастацтваў. Пасля з поспехам выстаўляўся ў ЗША і на Біенале ў Сан-Паўлу і Венецыі.

Зноскі

  1. а б Franz Kline
  2. а б Franz Kline // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б RKDartists
  4. http://www.getty.edu/vow/ULANFullDisplay?find=franz+kline&role=&nation=&prev_page=1&subjectid=500007696
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. National Gallery of Art - Collection
  7. а б Franz Kline // Encyclopædia Britannica