Фрыда Давыдаўна Гурэвіч
Фрыда Давыдаўна Гурэвіч | |
---|---|
руск.: Фрида Давыдовна Гуревич | |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 верасня 1988 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | СССР |
Род дзейнасці | гісторык |
Навуковая сфера | археалогія |
Месца працы | Інстытут археалогіі СССР |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар | Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. І. Герцэна |
Фрыда Давыдаўна Гурэвіч (руск.: Фрида Давыдовна Гуревич) (1 студзеня 1912, Рыга, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Латвія) — 8 верасня 1988, Ленінград, СССР) — савецкі археолаг, доктар гістарычных навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася у сям’і гэбрэяў-рамеснiкаў, якія паходзiлi з мястэчка Прэйлі Дзвінскага павету. У 1932 годзе Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. І. Герцэна. З 1937 да 1958 гады працавала ў Інстытуце гісторыі матэрыяльнай культуры АН СССР. У 1937 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Саксонское восстание 1073—1075 гг.». У гады Вялікай Айчыннай вайны жыла ў Татарстане і Узбекістане. З 1959 года пачала працаваць у Ленінградскім аддзяленні Інстытута археалогіі АН СССР.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Муж — гісторык Уладзімір Георгіевіч Рэвунянкоў
- Дзеці:
- этнограф Алена Уладзіміраўна Рэвунянкова
- гісторык Н. У. Рэвунянкова
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вывучала помнікі археалогіі Панямоння I-га тысячагоддзя—XIV ст. Выказала меркаванне, што да апошніх стагоддзяў I-га тысячагоддзя Беларускае Панямонне засялялі ўсходнебалцкія плямёны, а ўсходнія славяне з’явіліся туі у канцы I-га тысячагоддзя і ў пачатку II-га тысячагоддзя, якія заснавалі свае паселішчы: неўмацаваныя ў X ст., умацаваныя ў XI ст.
У выніку вывучэння старажытнага Навагрудка, раскопак на яго пасадзе і дзядзінцы, а таксама на грунтавым і курганным могільніках (1956—1963, —1965—1978, 1984—1985 гады) даказала, што на старонкі летапісаў горад трапіў больш як на 2 ст. пазней сапраўднага ўзнікнення, што неўмацаваныя паселішчы на пасадзе ўзніклі ў сярэдзіне X ст., на дзядзінцы — XI ст.
Па матэрыялах іншых археолагаў і гісторыкаў распрацоўвала пытанні ўзнікнення і развіцця старажытных гарадоў Верхняга Панямоння.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]Кнігі і брашуры
[правіць | правіць зыходнік]- Восточное стекло в Древней Руси / Ф. Д. Гуревич, Р. М. Джанполадян, М. В. Малевская; [Академия наук СССР, Институт археологии]. — Ленинград: Наука, Ленинградское отделение, 1968. — 26 с., 9 л. ил.
- Древние города Белорусского Понеманья / Ф. Д. Гуревич. — Минск: Полымя, 1982. — 47 с.: ил.
- Древний Новогрудок: Посад—окольный город / Ф. Д. Гуревич. — Л.: Наука, Ленинградское отделение, 1981. — 159 с.: ил., 1 л. ил.
- Древности Белорусского Понеманья / Академия наук СССР, Институт археологии. — Москва—Ленинград: Издательство Академии наук СССР, [Ленинградское отделение], 1962. — 222 с., 5 л. карт: ил., карт.
Артыкулы
[правіць | правіць зыходнік]- Древние верования народов Прибалтики по данным «Хроники Ливонии» Генриха Латвийского // Советская этнография. — 1948. — № 4. — С.
- Стеклянной резной бокал из Новогрудка // Советская археология. — 1963 — № 2. — С.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каробушкіна, Т. Гурэвіч Фрыда Давыдаўна / Таццяна Каробушкіна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 179.
- Каробушкіна, Т. М. Гурэвіч Фрыда Давыдаўна / Т. М. Каробушкіна // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1: А―К. — 496 с. — ISBN 978-985-11-0354-2. — С. 282—283.
- Каробушкіна, Т. М. Гурэвіч Фрыда Давыдаўна / Т. М. Каробушкіна // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 203—204. — ISBN 5-85700-077-7.
- Ревуненкова, Е. В., Ревуненкова, Н. В. Фрида Давыдовна Гуревич (01.01.1912—02.09.1988) // Записки ИИМК РАН. — 2012. — № 7. — С. 233—244.(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Рызе
- Памерлі 8 верасня
- Памерлі ў 1988 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Дактары гістарычных навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
- Археолагі СССР
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры РАН