Прэйлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Прэйлі
Preiļi
Герб
Герб
Вуліца Брывібас (від у бок Рыначнай плошчы)
Вуліца Брывібас (від у бок Рыначнай плошчы)
Краіна
Рэгіён
Край
Каардынаты
Мэр
Альдыс Адамовічс
Першая згадка
Горад з
Плошча
5,1 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
7074 [1] чалавек (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+37153
Паштовы індэкс
LV 5300-5301
Афіцыйны сайт
Прэйлі на карце Латвіі
Прэйлі (Латвія)
Прэйлі

Прэ́йлі (лат.: Preiļi) — горад у Латвіі, на рацэ Прэйлюпэ. Адміністрацыйны цэнтр Прэйльскага края і Прэйльскай воласці.

Знаходзіцца за 204 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі і за 55 км на поўнач ад Даўгаўпілса.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прэйлі — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Латвіі. Археалагічныя даследванні дазваляюць казаць пра тое, што на месцы сучаснага горада людзі пачалі сяліцца з 1012 стагоддзяў. Першая згадка пра горад у летапісах адносіцца да 1250 года. Аднак сама назва «Прэйлі» ўпершыню датуецца 1348 годам.

З 1289 да 1348 гады разам з прылеглымі тэрыторыямі горад належаў рускім князям. З 1376 года Прэйлі (ням.: Prely) уваходзіў у склад Лівонскага ордэна. Тады ж, у канцы 14 стагоддзя, побач з горадам вырас невялічкі замак. У 1561 г. Прэйлі разам з акругай перайшоў ва ўласнасць Борхаў (von der Borch). З гэтым родам горад зведаў свае «залатыя часы».

Пасля секулярызацыі Ордэна ў складзе ВКЛ, у Інфлянцкім ваяводзве.

З 1772 — у Расійскай імперыі, у складзе Дзвінскай правінцыі Пскоўскай губерні, з 1777 — Полацкай; у 1778 губерня пераназвана ў Полацкае намесніцтва. З канца 1796 у Дынабургскім павеце Беларускай губерні, з 1801 і да 1918 — у Віцебскай губерні.

Як горад Прэйлі сфарміраваўся ў 19 ст. у выніку аб’яднання вольнага пасялення гандляроў, прылеглай вёскі і сядзібы. Апошні ўладальнік гэтых земляў — Міхаэль Іозеф Борг — перарабіў замак на неагатычны палац, пры ім быў закладзены вялікі парк памерам 43 га, у якім праведзеныя каналы і вырытыя ставы. У 1866 г. горад перайшоў ва ўладанне да англійскага гандляра Іагана Генрыха Фрэдэрыка, а затым да 1920 г. ён ажно 4 разы мяняў сваіх гаспадароў.

у 1928 г. Прэйлі атрымаў правы горада. На гэты час у ім налічвалася 179 двароў і пражывала 1615 жыхароў. Плошча гораду на той момант складала 260 га, тут было 309 пабудоў (з іх 5 — мураваныя), працавала 213 гандлёвых прадпрыемстваў, тры школы, дзейнічалі каталіцкія, лютэранскія і стараабрадавыя бажніцы, а таксама адна сінагога.

30 верасня 1938 года прэзідэнт Латвійскай Рэспублікі Карліс Улманіс афіцыйна зацвердзіў герб Прэйлі, у якім на залатым тле намаляваны чорны крумкач — сімвал мудрасці, адвагі і сілы. Выява крумкача дасталася гораду ў спадчыну ад роду Борхаў — самых знакамітых уладальнікаў навакольных земляў.

У 1949 г. Прэйлі стаў цэнтрам аднайменнага раёна Латвійскай ССР.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны прыбытак гораду дае дробны прыватны бізнес. Амаль усе дамы ўздоўж цэнтральных вуліц на сёння ператвораныя ў крамы, кафэ, цырульні, відэасалоны, адвакацкія канторы, розныя майстэрні. Побач з галоўнай плошчай знаходзіцца адкрыты рынак для вольнага продажу харчовых і нехарчовых тавараў. Паблізу ад яго — асобны пункт мытнага кантролю. Сярод сярэдніх паводле капіталу кампаній выдзяляюцца найперш сыраварня Preiļu siers, мэблевы камбінат Ozols і льняная фабрыка RBKK-1. Усе яны месцяцца на поўдні горада.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Стадыён Cerība

У Прэйлі размешчаны дом культуры, раённая бібліятэка, музей гісторыі і побыту Прэйлі, які часткова размяшчаецца ў старым будынку сядзібнага комплексу, прыватны музей-майстэрня знанага кераміка Палікарпа Чарняўскага, кінатэатр Ezerzeme, у парку збудваная адкрытая пляцоўка для выступленняў на вольным паветры (так званая эстрада), выдаюцца газеты Novadnieks і муніцыпальная Preiļu novada vēstis.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Функцыянуюць адна пачатковая, адна сярэдняя школа (так званая «расійская») і адна гімназія. Пры кожнай школе ёсць свой хор, музычны ансамбль, тэатральная студыя. Асобна ад іх у горадзе працуюць музычная школа, прафесійная сярэдняя школа (аналаг нашага ПТВ) і спартыўная школа.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

У апошняй культывуюць перадусім валейбол, баскетбол, міні-футбол і вялікі тэніс. У горадзе ёсць свой басейн і стадыён Cerība з футбольным полем і лёгкаатлетычнымі дарожкамі, на якіх у 2001 г. адбыліся III Гульні Трох зорак — своеасаблівая краёвая латышская алімпіяда.

Ахова здароўя[правіць | правіць зыходнік]

Жыхароў абслугоўваюць адна паліклініка і адна раённая бальніца.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Прэйлі знаходзіцца ў Латгаліі — пераважна каталіцкім рэгіёне Латвіі, таму большасць насельніцтва прылічае сябе да каталікоў. Другой па колькасці вернікаў ёсць праваслаўная абшчына старога абраду, якая вядзе сваю гісторыю ў горадзе з 1896 г. Да Другой сусветнай вайны большасць жыхароў складалі яўрэі, але пасля вайны ад іх засталіся хіба напаўзакінутыя могілкі, а сінагога так і не была адбудавана.

Стараабрадніцкая царква ў Прэйлі

На 2004 г. насельніцтва горада складала 8605 чалавек. У параўнанні з 1999 г. колькасць жыхароў скарацілася амаль на 4 % (з 8963), што ёсць прыкладам сучаснай негатыўнай дынамікі дэмаграфічных працэсаў у маленькіх латышскіх гарадах.

Нацыянальны склад[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на 1999 год:

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Пажарная станцыя ў Прэйлі

У часы апошняй вайны Прэйлі быў моцна знявечаны, і яго давялося адбудоўваць наноў. Праз нястачу матэрыялаў нават цэнтр горада быў выбудаваны ў асноўным драўлянымі дамкамі ў адзін-два паверхі. Сярод старажытных камяніц, якія маюць хоць-якую гістарычную каштоўнасць, захаваліся капліца і касцёл 19 ст., палац фон Борхаў (моцна пашкоджаны пажарам у 1977 г.), дамок вартавога пры ім, а таксама будынак аўтастанцыі (перароблены з былога пастаялага двара). Самай старой драўлянай пабудовай гораду лічыцца сённяшні гатэль Pie Pliča («У Пліча»), пабудаваны на пачатку 19 ст. Да яго гаспадар прыладзіў пакуль самую маленькую каплічку ў Латвіі. Прэйлі — досыць кампактны горад. Сярод маленькіх гарадоў краіны (да 10 000 жыхароў) ён, мусіць, валодае самай высокай шчыльнасцю насельніцтва. З гістарычнага цэнтра — Рыначнай плошчы — у розныя бакі разыходзяцца чатыры гасцінцы. На іх стаяць як старыя драўляныя хаты, так і новыя мураваныя крамы і дзяржаўныя ўстановы. Жылыя дамы — гэта напалову бетонныя будынкі аднастайнай савецкай архітэктуры для калектыўнага пражывання (у два-тры паверхі), напалову прыватны сектар з драўляных, у асноўным, пабудоў.

Галоўная вуліца, бульвар Райня, з’яўляецца пешаходнай. На ёй размешчаныя гатэлі, банкі, кінатэатр, раённае паштовае аддзяленне, Дом культуры, гарадскі музей, раённы савет. На паўднёвы ўсход ад горада размешчаная тэлевізійная мачта вышынёй 85,5 м.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]