Фэйс-кантроль
Фэйс-кантроль[1] (ад англ.: face — «твар» і control — «праверка») — абмежаванне ўваходу, выбарчая адмова ў абслугоўванні наведвальнікаў (кліентаў), якія не адпавядаюць пэўным крытэрыям. Адмова звычайна абываецца шляхам недапушчэння ўваходу такіх асоб сіламі аховы, часта па ўказанні спецыяльнага працаўніка — кантралёра.
Фэйс-кантроль часцей за ўсё арганізуецца забаўляльнымі клубамі, казіно і рэстаранамі высокага ўзроўню для недапушчэння асоб, у якіх гэтыя ўстановы не зацікаўлены.
Фэйс-кантроль таксама выкарыстоўваецца арганізатарамі масавых мерапрыемстваў (напрыклад, канцэрт ці дыскатэка) у якасці меры па абмежаванні доступу на гэтыя мерапрыемствы асоб, здольных перашкодзіць іх правядзенню. У гэтых выпадках задача фэйс-кантролю — забяспечыць бяспеку мерапрыемства за кошт стараннага падбору яго ўдзельнікаў.
Фэйс-кантроль можа лічыцца формай дыскрымінацыі. Ён не з'яўляецца такім у выпадку, калі крытэрыі ўваходу строга вызначаны. Напрыклад, могуць не дапушчацца асобы ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, а таксама тыя, хто не падыходзіць па ўзросце ці адзенні.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. - Мінск : Беларус. навука, 2012. - 916 с. - ISBN 978-985-08-1365-7 : 53 334 р.