Фёдар Цімафеевіч Блахін
Фёдар Цімафеевіч Блахін | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 (29) кастрычніка 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 ліпеня 1974 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Фёдар Цімафеевіч Блахін (1903, Раманаўка, цяпер Пільнінскі раён, Горкаўская вобласць — 30 ліпеня 1974) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і селяніна. Рускі. Член КПСС з 1944. Адукацыя сярэдняя. Працаваў загадчыкам аддзела Райхарчгандля, на будаўніцтве дарогі Горкі — Казань. У Савецкую Армію прызваны ў сакавіку 1943 года і накіраваны на фронт. Камандзір сапёрнага ўзвода 875-га стралковага палка (158-я стралковая дывізія, 39-я армія, Трэці Беларускі фронт) старшы сяржант Блахін з групай байцоў 26 чэрвеня 1944 года першым уварваўся на замініраваны мост праз Заходнюю Дзвіну, знішчыў ахову, перарэзаў бікфордаў шнур і ліквідаваў небяспеку падрыву. Дзякуючы яго мужнасці і знаходлівасці мост быў выратаваны, што стварыла ўмовы для далейшага паспяховага наступу і вызваленню г. Віцебска. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года. У 1945 годзе дэмабілізаваны, вярнуўся ў родныя мясціны, працаваў загадчыкам планавым аддзелам, затым старшынёй райвыканкама. Узнагароджаны ордэнам Леніна, Чырвонага Сцяга, медалямі. Ганаровы грамадзянін Віцебска. Пахаваны ў Горкім. Мемарыяльная дошка ўстаноўлена на выратаваным ім мосце ў Віцебску.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1.
- Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 607 с. — 65 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фёдар Цімафеевіч Блахін на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 29 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Сімбірскай губерні
- Памерлі 30 ліпеня
- Памерлі ў 1974 годзе
- Памерлі ў Ніжнім Ноўгарадзе
- Пахаваныя ў Ніжнім Ноўгарадзе
- Асобы
- Сяржанты і старшыны СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Ганаровыя грамадзяне Віцебска
- Сапёры Вялікай Айчыннай вайны
- Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне
- Члены КПСС
- Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці