Філіп I Філадэльф
Філіп I Філадэльф | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Φίλιππος Α' Φιλάδελφος | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Антыёх X Еўсеб Філапатар (95 — 83 да н.э.), Антыёх XI Філадэльф (95 да н.э.), Дэметрый III Эўкер (95 — 88 да н.э.), Антыёх XII Дыяніс (87 — 84 да н.э.) |
||||||
Папярэднік | Селеўк VI Епіфан Нікатар | ||||||
Пераемнік | Тыгран II Армянскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
125 да н.э. |
||||||
Смерць | 83 да н.э. | ||||||
Род | Дзяржава Селеўкідаў | ||||||
Бацька | Антыёх VIII Грып | ||||||
Маці | Трыфаена | ||||||
Дзеці | Філіп II Філарамэй | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Філіп I Філадэльф (стар.-грэч.: Φίλιππος Α' Φιλάδελφος) — цар часткі Сірыі (у 95 да н.э.—83 да н.э.) з дынастыі Селеўкідаў. Сын Антыёха VIII Грыпа.
Прыняў дыядэму ў 95 годзе да н.э. разам са сваім братам (магчыма, блізнём) Антыёхам XI Філадэльфам пасля перамогі Антыёха X Эўсебеса над старэйшым братам Філіпа Селеўкам VI Эпіфанам.
Пасля гэтага ўзнікла варожасць паміж Філіпам і яго малодшым братам Дэметрыем III Эўкерам, які кіраваў у Дамаску. Філіп вытрымаў некалькі нападаў Дэметрыя III, і ў 92 годзе да н.э. яму атрымалася ўсталяваць сваю ўладу ў Антыёхіі.
Пазней Дэметрый III быў захоплены парфянскім царом Мітрыдатам II, закліканым на дапамогу Філіпам, і памёр у няволі, а яго малодшы брат Антыёх XII Дыяніс абвясціў сябе царом у Дамаску. Падчас паходу Антыёха XII супраць набатэеў Філіп захапіў Дамаск.
Яго кіраванне скончылася ў 83 годзе да н.э., калі армянскі цар Тыгран II Вялікі далучыў частку тэрыторыі Селеўкідаў (або незадоўга да гэтага). З гэтага моманту ён знік з гістарычнай сцэны. Пазней рымскія ўлады адчаканілі манеты з яго партрэтам.