Хета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хета
руск. Хета
Характарыстыка
Даўжыня 604 км
Басейн 100 000 км²
Расход вады 1 370 м³/с
Вадацёк
Выток Путарана
 • Месцазнаходжанне зліццё рэк Яан і Аяклі на плато Путарана
 • Каардынаты 70°10′13,44″ пн. ш. 95°47′07,43″ у. д.HGЯO
Вусце Хатанга
 • Месцазнаходжанне каля пасёлка Красты
 • Каардынаты 71°54′48,95″ пн. ш. 102°05′42″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Хатанга → Хатангскі заліў → мора Лапцевых → Паўночны Ледавіты акіян

Краіна
Рэгіён Краснаярскі край
Раён Таймырскі Далгана-Ненецкі раён
Код у ДВР 17040100112117600020325
physical
Хета
Хета
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Хета́ (руск.: Хета) — рака ў Таймырскім Далгана-Ненецкім раёне Краснаярскага края Расіі, адзін з складнікаў ракі Хатанга (басейн мора Лапцевых).

Даўжыня ракі 604 км (ад вытоку ракі Аян — 785 км[1]) . Плошча вадазбору 100 000 км². Рака ўтвараецца пры зліцці рэк Яан і Аяклі на плато Путарана. Працякае пераважна па Паўночна-Сібірскай нізіне. Пры зліцці з ракой Катуй утварае раку Хатанга. Сярэдні расход вады 1370 м³/с. Сярэдні аб’ём гадавога сцёку 43,239[2] км³/год. Жыўленне ракі пераважна снегавое.

Басейн ракі Хатанга

Асноўныя прытокі: Ледзяная, Баярка, Вялікая Раманіха, Маймеча (Мядзвежая) (правыя); Валачанка (Валоаянка), Мюкчукэ (Лаптукова), Баганіда, Гарэлая, Сухая (левыя).

Рака суднаходная на адлегласці 140 км ад вусця[2]. На рацэ населеныя пункты: Валачанка, Катырык, Хета, Новая[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 468. — 538 с. — 100 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]