Хатангскі заліў
Выгляд
Хатангскі заліў | |
---|---|
якуцк.: Хатанга өрүс | |
073°32′ пн. ш. 108°26′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | мора Лапцевых |
Краіна | |
Сярэдняя велічыня прыліва | да 1,4 м |
Найбольшая глыбіня | 29 м |
Упадаюць | Хатанга |
Ха́тангскі заліў (заліў Ха́танга) — заліў у моры Лапцевых, утвараецца пры ўпадзенні ракі Хатангі.
Даўжыня заліва больш 200 кіламетраў, найбольшая шырыня — больш 50 кіламетраў. Востраў Вялікі Бегічаў падзяляе заліў на два пралівы: Паўночны (шырыня 13 км) і Усходні (шырыня 8 км). Найбольшая глыбіня 29 метраў. Берагі высокія, абрывістыя, зрэзаныя. Вышыня прыліваў каля 1,4 метра. У заходняй частцы заліва размешчана бухта Кажэўнікава. Большую частку года заліў пакрыты лёдам. Большая частка заліва адносіцца да Краснаярскага края, меншая да Якуціі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хатангскі заліў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 560—561. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Хатангский залив // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)