Хуан Ібарола
Хуан Ібарола | |
---|---|
Дата нараджэння | 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 жніўня 1976 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Каралеўства Іспанія[d] |
Род войскаў | Euzko Gudarostea[d] |
Званне | падпалкоўнік[d] |
Бітвы/войны |
Хуан Ібарола Аруэта (ісп.: Juan Ibarrola Orueta; 1900, Льёдыа[d], Краіна Баскаў — 28 жніўня 1976, Льёдыа[d], Краіна Баскаў) — падпалкоўнік Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Таледскай пяхотнай акадэміі, дзе стаў таварышам Франсіска Галана[1][2]. Удзельнічаў у Рыфскай вайне. Пазней уступіў у грамадзянскую гвардыю, даслужыўшыся да капітана[3].
Восенню 1936 года, у час грамадзянскай вайны, далучыўся да арміі Эўзкадзі, створанай баскскім часовым урадам. Прымаў удзел у бітве за Вільярэал на чале адной з калон. Пазней быў прызначаны камандзірам адной з дывізій I армейскага корпуса Эўзкадзі[4]. Удзельнічаў у баях у Біскаі і бітве пры Сантандэры. Падчас Астурыйскай кампаніі камандаваў 50-й дывізіяй[3]. Таксама браў удзел у бітве пры Эль-Мазука.
Далей камандаваў дывізіяй са складу XIV партызанскага корпуса[5], потым узначаліў XXII армейскі корпус[5]. Адзначыўся ў ходзе ўзяцця Тэруэля[6].
У пачатку 1939 года камандаваў рэспубліканскімі войскамі ў Вальсекільскай наступальнай аперацыі[7]. У канцы вайны падтрымаў пераварот палкоўніка Касада супраць урада Хуана Негрына[8]. Часова прыняў на сябе камандаванне XXII армейскім корпусам[9][10].
У канцы вайны арыштаваны франкістамі. Спачатку ўтрымліваўся ў канцэнтрацыйным лагеры Лос-Альмендрас, а потым пераведзены ў Альбатэру[11]. Пасля апынуўся ў зняволенні ў сталічным замку Санта-Барбара[12]. Ваенна-палявым судом прысуджаны да смяротнага пакарання, але прысуд замянілі 30 гадамі зняволення[3]. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны выйшаў на волю і вярнуўся на малую радзіму.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Talón 1988, p. 903.
- ↑ Díaz Herrera 2005, p. 241.
- ↑ а б в Alpert 2013, p. 338.
- ↑ Zaragoza 1983, p. 60.
- ↑ а б Cancio 2011, p. 115.
- ↑ Corral 2005, p. 44.
- ↑ Thomas 1976, p. 935.
- ↑ Thomas 1976, p. 973.
- ↑ Romero 1976, p. 279.
- ↑ VV.AA. 1990, p. 666.
- ↑ Ayuntamiento de San Isidro: Campo de concentración de Albatera . sanisidro.es.
- ↑ Juan Ibarrola, Errepublikaren teniente koronela(нявызн.). aiaraldea.eus (18 de julio de 2012). Праверана 14 de enero de 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Alpert, Michael (2013). The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936-1939. Cambridge University Press.
- Beevor, Antony (2005). La Guerra Civil Española. Barcelona: Crítica. ISBN 8484326653.
- Cancio, Raúl C. (2011). Fuerzas especiales en la Guerra Civil Española. Madrid: Ministerio de Defensa.
- Corral, Pedro (2005). Si me quieres escribir. La batalla de Teruel. DeBolsillo. ISBN 84-9793-626-4.
- Díaz Herrera, José (2005). Los mitos del nacionalismo vasco. De la guerra civil a la secesión. Planeta.
- Engel, Carlos (1999). Historia de las Brigadas Mixtas del Ejército Popular de la República. Madrid: Almena. ISBN 84-922644-7-0.
- Maldonado, José M.ª (2007). El frente de Aragón. La Guerra Civil en Aragón (1936–1938). Mira Editores. ISBN 978-84-8465-237-3.
- Malefakis, Edward E. (2006). La Guerra Civil española. Ediciones Santillana.
- Romero, Luis (1976). El Final de la guerra. Barcelona: Ed. Ariel.
- Talón, Vicente (1988). Memoria de la guerra de Euzkadi de 1936 III. Barcelona.
- Thomas, Hugh (1976). Historia de la Guerra Civil Española. Barcelona: Círculo de Lectores. ISBN 9788497598323.
- VV.AA. (1990). Historia general de España y América XVII. La segunda república y la guerra civil. Madrid: Ediciones Rialp.
- Zaragoza, Cristóbal (1983). Ejército Popular y Militares de la República, 1936-1939. Barcelona: Ed. Planeta.