Хімічны састаў
Выгляд
(Пасля перасылкі з Хімічны склад)
Хімі́чны саста́ў — якасная і колькасная характарыстыка рэчыва з пункту гледжання наяўнасці ў ім атамаў хімічных элементаў і колькасных суадносін паміж імі. Адпаведна адрозніваюць якасны і колькасны хімічны склад.
Хімічны састаў высвятляюць метадамі хімічнага ці фізіка-хімічнага аналізу. Колькасны хімічны састаў апісваецца хімічнай формулай, або пералікам элементаў з указаннем іх долі ў рэчыве (часцей за ўсё, у працэнтах). Хімічны састаў і хімічная будова вызначаюць хімічныя і фізічныя ўласцівасці рэчываў.
Пра заканамернасці хімічнага саставу глядзі валентнасць, стэхіяметрыя.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |