Стэхіяметрыя
Jump to navigation
Jump to search
Стэхіяме́трыя — раздзел хіміі, які вывучае масавыя і аб'ёмныя адносіны паміж рэчывамі ў хімічных рэакцыях, а таксама вывад хімічных формул і ўраўненняў хімічных рэакцый.
У аснове стэхіяметрыі ляжаць закон захавання масы, закон эквівалентаў, закон Авагадра, закон Гей-Люсака (закон аб'ёмных адносін), закон пастаянства саставу, закон кратных адносін, газавыя законы.
Тэрмін «стэхіяметрыя» упершыню ўвёў нямецкі хімік Е. Б. Рыхтэр у 1793 годзе.
Суадносіны, у якіх адпаведна законам стэхіяметрыі рэчывы ўступаюць у рэакцыю, называюцца стэхіяметрычнымі, гэтак жа называюцца злучэнні, састаў якіх адпавядае гэтым законам.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Стэхіяметрыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. С. 238.