Перайсці да зместу

Царква Святло Евангелля (Дружны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква Святло Евангелля
53°37′01,10″ пн. ш. 27°53′44,60″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Пасёлак Дружны
Канфесія Пратэстанцтва
Тып будынка мураваны
Архітэктар Валянцін Уладзіміравіч Машын
Дата заснавання 2011
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святло Евангелля — дзеючы пратэстанцкі храм у пасёлку Дружным Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, які прыналежыць да аднайменай рэлігійнай грамады. Пастар — Павел Аляксандравіч Калоша[1].

Грамада была заснавана ў канцы сакавіка 1994 года, дзяржаўная рэгістрацыя была атрымана 26 чэрвеня 1995 года[2]. Заснавальнікам грамады быў пастар Леанід Уладзіміравіч Ярмолік, які ў 1993 годзе заснаваў царкву ХВЕ ў Мар’інай Горцы. З 1997 года па студзень 2011 года ў храме служыў пастар Міхаіл Уладзіміравіч Кухарчук. У гэты час, дзякуючы пастару і яго жонцы, царква перажывала бурны колькасны ўзрост, а таксама рэалізоўвала шмат сацыяльных праектаў.

З 1 лютага 2011 года і па цяперашні час служэнне пастара нясе Павел Аляксандравіч Калоша [3]. Павел Калоша з’яўляецца выкладчыкам багаслоўскіх дысцыплін у Тэалагічным інстытуце і Біблейскім каледжы ХВЕ ў горадзе Мінску.

Будынак царква

[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2011 года было распачата будаўніцтва будынка царквы «Святло Евангелля». Першыя палі былі забіты ў снежні 2011 года, аднак актыўная фаза будавання пачалася з мая 2012 года. Па стане на май 2018 года вядуцца аздабленчыя працы.

Будаўніцтва царквы вялося за кошт самаахвотных ахвяраванняў вернікаў.

За ўзор царквы быў узяты храм у вёсцы Сінягова Старадарожскага раёна, які быў мадыфікаваны праектным бюро ТАА «АртТрэйсер». Даўжыня пабудовы — 40,5 м, шырыня (самая шырокая частка) — 12 м, вышыня — 16,5 м.

Зноскі