Царква Святога Міхаіла Арханёла (Шчучын)
Выгляд
Славутасць | |
Царква Святога Міхаіла Арханёла | |
---|---|
53°36′22″ пн. ш. 24°44′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская епархія |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата пабудовы | 1863 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у г. Шчучын Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На вул. 17 верасня. Пабудавана ў 1863 г. з бутавага каменю і цэглы.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з асноўнага кубападобнага аб’ёму, 5-граннай апсіды, кароткай трапезнай і прытвора-званіцы. Асноўны аб’ём і васьмярык званіцы накрыты шатровымі дахамі з цыбулепадобнымі купаламі. У дэкоры фасадаў выкарыстаны атынкаваныя какошнікі, руставаныя вуглавыя лапаткі, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, рэльефныя крыжы.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]У інтэр'еры апсіда вылучана драўляным іканастасам. Шануецца абраз «Маці Божая Хуткапаслушніца», які знаходзіцца ў храме з часу яго асвячэння.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Святога Міхаіла Арханёла (Шчучын) на сайце «Архіварта»