Перайсці да зместу

Царква Святой Маргарыты Антыяхійскай (Копчаны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Царква
Царква Святой Маргарыты
славацк.: Kostol svätej Margity Antiochijskej
48°47′46″ пн. ш. 17°06′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Славакія
Месцазнаходжанне
Епархія Браціслаўская архідыяцэзія[d]
Архітэктурны стыль дараманская архітэктура[d]
Першае згадванне 1392
Дата заснавання IX стагоддзе[1]
Стан нацыянальны культурны помнік
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святой Маргарыты Антыяхійскай (славацк.: Kostol svätej Margity Antiochijskej) — адзіны помнік архітэктуры, які, як мяркуецца, захаваўся з часоў Вялікай Маравіі. Размешчаны недалёка ад славацкай вёскі Копчаны.

Царква пабудавана ў IX або X стагоддзі, першае ўпамінанне ў 1392 годзе. Вакол царквы было размешчана некалькі маленькіх вёсак; пачынаючы з XIII стагоддзя людзі паступова пакідаюць гэтыя месцы. Царква працягвала працаваць аж да XVIII стагоддзя, у той час у Копчанах пачала будавацца новая царква.

Царква пабудавана ў раманскім стылі, у XIII стагоддзі была перабудавана з элементамі готыкі. Яна мае даволі шмат нетыповых для таго часу дэталей, такіх, напрыклад, як арыгінальныя аконныя праёмы, знакі, высечаныя на каменным фасадзе, і шэраг іншых.

У 1995 годзе царква была абвешчана нацыянальным культурным помнікам і прапанавана на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны.

Даследаванні царквы

[правіць | правіць зыходнік]
Царква Святой Маргарыты
Акно царквы

Першыя археалагічныя раскопкі царквы і яе наваколля пачаліся ў 1964 годзе. У ходзе даследаванняў у 2004 годзе каля царквы былі выяўлены ювелірныя вырабы і тры магілы часоў Вялікай Маравіі, якія і дапамаглі вызначыць час будаўніцтва царквы[2]. Магілы былі зроблены ўжо з улікам размяшчэння царквы, але пры гэтым утрымлівалі засохлыя кавалачкі будаўнічага раствора з царквы, прычым іх памер і колькасць сведчылі, што трапіць яны туды маглі іменна ў час будаўніцтва, а не пазнейшых перабудоў[3]. На той час царква лічылася адзіным захаваным помнікам сакральнага дойлідства вялікамараўскіх часоў на тэрыторыі былой Чэхаславакіі[4]. Аднак пры датаванні трэба ўлічваць і магчымасць другаснага забруджвання магіл будаўнічым матэрыялам. У 2013 годзе калектыў даследчыкаў прааналізаваў кавалак дрэва з будынка дэндрахраналагічнымі метадамі і датаваў яго 951 годам[5], такім чынам аднёсшы будаўніцтва царквы да 2-й палавіны 10 ст. Блізкае датаванне (год 925 ± 60) даў таксама радыевугляродны аналіз[6]. Тым не менш, сярод навукоўцаў няма поўнай згоды адносна дакладнага часу ўзвядзення царквы[7].

У апошні час археалагічныя даследаванні ў Копчанах прысвечаны гістарычнай рэканструкцыі краіны і яе насельніцтва, асабліва ў IX—X стагоддзях.

  1. а б https://data.gov.sk/dataset Праверана 26 сакавіка 2022.
  2. Peter Baxa-Renata Glaser-Opitzová-Jana Katkinová-Viktor Ferus: Veľkomoravský kostol v Kopčanoch. In: Pamiatky a múzeá č. 4, 2004, s. 65.
  3. Baxa, Ferus & Glaser-Opitzová 2005.
  4. Botek 2014, p. 313.
  5. Bahýl et al. 2013, p. 133.
  6. Bahýl et al. 2013, p. 158.
  7. Botek 2014, p. 113.
  • Bahýl, Vladimír; Fleischer, Peter; Ľuboš, Vladimír; Mészáros, Tibor; Pastierovič, Martin; Štafura, Andrej (2013). "Je kostolík v Kopčanoch skutočne z obdobia Veľkej Moravy a organ v Štítniku zo štrnásteho storočia? Čo o tom hovorí dendrochronológia.". Zborník príspevkov konferencie CSTI 2013 Conservation Science, Technology and Industry, 20. – 22. február 2013 (PDF)(славацк.). Bratislava: Slovenské národné múzeum. ISBN 978-80-227-3991-7.
  • Botek, Andrej (2014). Veľkomoravské kostoly na Slovensku [The Great Moravian Churches in Slovakia](славацк.). Bratislava: Post Scriptum. ISBN 978-80-89567-37-9.
  • Nové poznatky o kaplnke sv. Margity Antiochijskej v Kopčanoch (славацк.). Záhorské múzeum (2005).