Перайсці да зместу

Цімурыдскае мастацтва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цімурыдскае мастацтва — гэта мастацкі стыль, які ўтварыўся ў час праўлення дынастыі Цімурыдаў (1370—1507). Цімурыдскае мастацтва адметнае тым, што яно выкарыстоўвала і персідскі, і кітайскі стылі; мастацтва іншых цывілізацый Цэнтральнай Азіі таксама паўплывала на яго[1]. Пасля заняпаду імперыі Цімурыдаў мастацтва гэтай цывілізацыі працягвала аказваць уплыў на іншыя культуры Пярэдняй і Цэнтральнай Азіі[1][2].

Цімурыдская імперыя была заснаваная Цімурам Кульгавым у 1370 годзе пасля заваявання дзяржаў-нашчадкаў дзяржавы Хулагуідаў. Пасля заваявання горада Цімурыды звычайна пакідалі ў жывых мясцовых рамеснікаў і дэпартавалі іх у Самарканд, сталіцу дзяржавы Цімурыдаў. Пасля заваявання Цімурыдамі Персіі у пачатку XV стагоддзя многія персідскія мастацкія рысы перапляліся з мангольскім мастацтвам. Пераход Кульгавага Цімура да ісламу пад канец яго жыцця зрабіў Самарканд адным з цэнтраў ісламскага мастацтва. У сярэдзіне XV стагоддзя сталіцу імперыі перанеслі ў Герат, што стала важнай падзеяй для цімурыдскага мастацтва. Як і ў выпадку з Самаркандам, персідскія рамеснікі і інтэлектуалы хутка зрабілі Герат цэнтрам мастацтва і культуры. Хутка многія з Цімурыдаў прынялі персідскую культуру ў якасці сваёй[3].

Цімурыдскае мастацтва ўвабрала і палепшыла традыцыйную персідскую канцэпцыю «Мастацтваў Кнігі». Рукапісы новых цімурыдскіх мастацкіх твораў рабіліся на ілюстраванай паперы (а не на пергаменце) і ствараліся мастакамі імперыі. Гэтыя ілюстрацыі былі адметныя сваімі багатымі колерамі і вытанчаным дызайнам[4]. Дзякуючы якасці мініяцюр у гэтых рукапісах, «гератская школа [ілюстрацыі рукапісаў] часта лічыцца апагеем персідскага жывапісу», як заўважыла С’юзэн Елман з Метраполітэн-музея[1]. Жывапіс не абмяжоўваўся рукапісамі, бо многія цімурыдскія мастакі таксама стваралі мудрагелістыя муралы. Многія з гэтых муралаў паказвалі пейзажы, вытворныя і ад персідскай, і ад кітайскай мастацкай традыцыі[5]. Хаця тэмы гэтых твораў былі запазычаныя з іншых культур, цімурыдскія муралы у рэшце рэшт атрымалі свой унікальны стыль[6]. Мангольскія мастацкія традыцыі не былі поўнасцю выцесненыя: моцна стылізаваныя выявы чалавечых фігур у цімурыдскім мастацтве XV стагоддзя паходзяць ад гэтай традыцыі[7].

Металічныя вырабы, кераміка, мастацкая разьба

[правіць | правіць зыходнік]

У Цімурыдскай імперыі выраблялі якасныя металічныя вырабы. У якасці матэрыяла часта бралі сталь, жалеза, латунь ці бронзу[8]. Часта сцвярджаецца, што цімурыдская сталь, інкруставаная срэбрам, мае асабліва высокую якасць[9]. Пасля краху імперыі цімурыдскія металічныя вырабы сталі часткай некаторых іранскіх і месапатамскіх культур[8].

Кераміка ў кітайскім стылі выраблялася цімурыдскімі рамеснікамі. Разьба па жадзе таксама прысутнічала ў цімурыдскім мастацтве[1].

Пасля заняпаду імперыі Цімурыдаў пад канец XV стагоддзя асманы, Сефевіды і маголы далучылі да ўласных традыцый цімурыдскія[1][2].

Зноскі

  1. а б в г д Suzan Yalman, Linda Komaroff. The Art of the Timurid Period (ca. 1370–1507) | Essay | Heilbrunn Timeline of Art History | The Metropolitan Museum of Art (англ.). Метраполітэн-музей. Праверана 16 лістапада 2017.
  2. а б The Timurids and the Turkmen (англ.). Калекцыя Давіда[en]. Праверана 16 лістапада 2017.
  3. B.F. Manz; W.M. Thackston; D.J. Roxburgh; L. Golombek; L. Komaroff; R.E. Darley-Doran (2007). «Timurids». Encyclopedia of Islam, online edition.

    During the Timurid period, three languages, Persian, Turkish, and Arabic were in use. The major language of the period was Persian, the native language of the Tajik (Persian) component of society and the language of learning acquired by all literate and/or urban Turks. Persian served as the language of administration, history, belles lettres, and poetry.

  4. Iransaga – Persian Art, The Timurids (англ.)(недаступная спасылка). Art Arena (3 лістапада 1999). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2019. Праверана 16 лістапада 2017.
  5. «Timurids» The Columbia Encyclopedia (Sixth ed.). New York City: Columbia University. Retrieved 2006-11-08.
  6. Lentz, W. Thomas. Dynastic Imagery in Early Timurid Wall Paintings. Los Angeles Museum of Art.
  7. Blair, Sheila, and Bloom, Jonathan M., The Art and Architecture of Islam, 1250—1800, Chapter 5, 1995, Yale University Press. Pelican History of Art, ISBN 0300064659.
  8. а б Linda Komaroff. Metalwork (англ.). Encyclopædia Iranica (1 студзеня 2000). Праверана 16 лістапада 2017.
  9. The Caspian Sea Journal ISSN: 1578-7899 Volume 10, Issue 1, Supplement 3 (2016) 127—132 The Compilation of One Object of Timurid Metalwork (12th Century) in the National Museum of Iran with Two Objects in National Museum of Yerevan-Armenia.