Перайсці да зместу

Чалавек з бульвара Капуцынаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чалавек з бульвара КапуцынаўM:
Жанр вестэрн[d], кінакамедыя і Red Western[d]
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Кампазітар
Кінакампанія Масфільм
Працягласць 98 хв.
Краіна
Мова руская
Год 1987
IMDb ID 0092745

«Чалавек з бульвара Капуцынаў» (руск.: «Челове́к с бульва́ра Капуци́нов») — савецкі камедыйны вестэрн 1987 года рэжысёра Алы Сурыкавай паводле сцэнарыя Эдуарда Акопава. У шырокі пракат карціна выйшла 31 жніўня 1987 года. Прэм’ерны паказ адбыўся 23 чэрвеня 1987 года ў маскоўскім кінатэатры «Мір». За год пракату фільм паглядзелі 60 млн гледачоў.

У фільме паказана гісторыя пра добрага дзівака, які паверыў, што кіно здольна змяніць свет, зрабіць яго прыгажэйшым і дабрэйшым. Зняты Творчым аб’яднаннем камедыйных і музычных фільмаў кінастудыі «Масфільм». Натурныя здымкі праводзіліся летам 1986 года на беразе Ціхай бухты ў Крыме, дзе была пабудавана фанерная дэкарацыя мястэчка з Дзікага Захаду. Увосень здымкі працягнуліся ў павільёне «Масфільма», дзе быў пабудаваны традыцыйны для амерыканскага мястэчка салун. Гэты фільм мае падабенства да пародыі на амерыканскія вестэрны «Ліманадны Джо». Падчас здымак быў аб’яўлены конкурс на іншую назву фільма, але ў выніку засталася арыгінальная.

У кастрычніку 1987 года фільм атрымаў прыз «За лепшую бойку сярод савецкіх акцёраў» на першым Усесаюзным кінафестывалі відовішчных фільмаў «Адэская альтэрнатыва». У маі 1988 года быў названы «адным з лепшых фільмаў 1987 года» чытачамі часопіса «Савецкі экран», заняўшы трэцяе месца ў спісе лаўрэатаў конкурсу. Акрамя гэтага за выкананне ролі містэра Фёста акцёр Андрэй Міронаў быў названы «Лепшым акцёрам года», а за выкананне ролі міс Дыяны Літл актрыса Аляксандра Аасмяэ заняла другое месца на званне «Лепшай актрысы года». 17 снежня 1988 года быў намінаваны на прэмію «Ніка» за лепшую мужчынскую ролю (акцёр Андрэй Міронаў) і за лепшую музыку да фільма (кампазітар Генадзь Гладкоў).

Зноскі

  1. http://www.imdb.com/title/tt0092745/ Праверана 11 красавіка 2016.