Андрэй Аляксандравіч Міронаў
Андрэй Аляксандравіч Міронаў | |
---|---|
руск.: Андрей Александрович Миронов | |
| |
Імя пры нараджэнні | Андрэй Аляксандравіч Менакер |
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1941 |
Месца нараджэння | Масква, РСФСР, СССР |
Дата смерці | 16 жніўня 1987[1][2][…] (46 гадоў) |
Месца смерці | Рыга, Латвійская ССР, СССР |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | СССР |
Бацька | Aleksandr Menaker[d] |
Маці | Maria Mironova[d] |
Жонка | Ларыса Іванаўна Галубкіна і Yekaterina Gradova[d] |
Дзеці | Марыя Андрэеўна Міронава[d] і Mariya Golubkina[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1960—1987 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0592490 |
amironov.ru (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэй Аляксандравіч Міронаў (прозвішча пры нараджэнні: Менакер, руск.: Андрей Александрович Миронов; 7 сакавіка 1941, Масква[3] — 16 жніўня 1987[1][2][…], Рыга[4]) — савецкі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр-пастаноўшчык, сцэнарыст, эстрадны спявак, народны артыст РСФСР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сям’я бацькоў
[правіць | правіць зыходнік]Андрэй Аляксандравіч Міронаў нарадзіўся 7 сакавіка 1941 года, у радзільным доме імя Рыгора Львовіча Граўэрмана, у сям’і вядомых эстрадных артыстаў Аляксандра Сямёнавіча Менакера і Марыі Уладзіміраўны Міронавай.
Дзіця нарадзілася 7 сакавіка, аднак бацькі ўказалі ў якасці даты нараджэння 8 сакавіка. На тэму гэтай даты бацькі нават выканалі рэпрызу: «Андрэй — падарунак жанчынам у Жаночы дзень 8 сакавіка».
Брат (па бацьку): Кірыл Аляксандравіч Ласкары. Дачка: Марыя Андрэеўна Міронава (ад Кацярыны Георгіеўны Градавай). Прыёмная дачка: Марыя Андрэеўна Галубкіна (ад Ларысы Іванаўны Галубкінай). Траюрадны брат: рэжысёр Леанід Ісакавіч Менакер.
Юнацтва
[правіць | правіць зыходнік]У 1948 годзе Андрэй Менакер паступіў у першы клас 170-й мужчынскай школы горада Масквы. У 1950 годзе бацькі мяняюць прозвішча Андрэю, ён становіцца Міронавым.
У 1952 годзе адбылася першая спроба зняцца ў кіно. Спроба аказалася няўдалай: Андрэй быў не зацверджаны Аляксандрам Лукiчом Птушко на здымках фільма «Садко».
У 1955 годзе адбыўся тэатральны дэбют Міронава на школьнай сцэне. Андрэй сыграў ролю фон Краўзэ ў спектаклі «Рускія людзі» паводле К.Сіманава.
У 1958 годзе Андрэй Міронаў заканчвае школу і паступае ў Тэатральнае вучылішча імя Б. В. Шчукіна пры Дзяржаўным акадэмічны тэатры імя Я.Вахтангава.
У 1960 годзе Андрэй Міронаў здымаецца ў сваім першым фільме : «А калі гэта каханне?/А если это любовь?» Рэжысёра Юлія Якаўлевіча Райзмана.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у Тэатры сатыры. Камедыйны акцёр, іранічны, элегантны, адораны пластычна і музыкальна. У многіх (асабліва позніх) работах выявіўся драматычны талент Андрэя Міронава, яго здольнасць да глыбокага псіхалагічнага аналізу, вострай трактоўкі ролі: Жадаў («Даходнае месца» А. Астроўскага, 1967), Фігаро («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ, 1969), Хлестакоў («Рэвізор» М. Гогаля, 1972), Чацкі («Гора ад розуму» паводле А. Грыбаедава, 1976), Лапахін («Вішнёвы сад» А. Лэхава, 1983). Паставіў: «Бывай, канферансье» Р. Горына (1984, роля Канферансье), «Цені» М. Салтыкова-Шчадрына (1987, роля Клаверава) і інш.
3 1961 здымаўся ў кіно: «Сцеражыся аўтамабіля» (1966), «Брыльянтавая рука» (1969), «Уласнасць рэспублікі» (1971), «Саламяны капялюшык» (1974), «12 крэслаў» (1976), «Мой сябар Іван Лапшын» (1982, вып. 1985), «Бландзінка за вуглом» (1984), «Перамога» (1985) і інш.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1969 — Брыльянтавая рука
- 1987 — Чалавек з бульвара Капуцынаў
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119040069 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
- ↑ а б Andrey Aleksandrovich Mironov // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119040069 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119040069 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 467. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Андрэй Аляксандравіч Міронаў на Вікісховішчы |
- Андрэй Міронаў на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў
- Андрэй Міронаў на сайце «Internet Movie Database» (англ.).
- Андрэя Міронава на Last.fm
- Асобы
- Нарадзіліся 7 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 16 жніўня
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Рызе
- Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
- Выпускнікі Тэатральнага інстытута імя Барыса Шчукіна
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры Расіі
- Акцёры СССР
- Акцёры XX стагоддзя
- Акцёры агучвання СССР
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі Расіі
- Спевакі і спявачкі СССР
- Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
- Тэлевядучыя паводле алфавіта
- Тэлевядучыя СССР
- Тэлевядучыя XX стагоддзя
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Нарадзіліся 8 сакавіка
- Дынастыя Менакераў — Міронавых
- Постаці Маскоўскага тэатра Сатыры
- Памерлі ад інсульту
- Памерлі на сцэне