Міхаіл Сяргеевіч Баярскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Баярскі
руск.: Михаил Сергеевич Боярский

М. Баярскі на ўзнагароджанні ор. Дружбы (2001)
Імя пры нараджэнні Міхаіл Сяргеевіч Баярскі
Дата нараджэння 26 снежня 1949(1949-12-26)[1][2] (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг СССР СССР >
Сцяг Расіі Расія
Бацька Сяргей Аляксандравіч Баярскі[d]
Жонка Ларыса Рэгінальдаўна Лупіян[d]
Дзеці Лізавета Міхайлаўна Баярская[d] і Sergey Boyarskiy[d]
Адукацыя
Прафесія спявак, тэатральны акцёр, кінаакцёр, вядучы, гітарыст, клавішнік, каскадзёр, тэлевядучы, заўзятар
Кар’ера 1974 — нашы дні
Узнагароды
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
Ордэн Дружбы
Медаль «У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга»
Медаль «У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга»
Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР
IMDb ID 0101614
mboyarskiy.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Сяргéевіч Баярскі (26 снежня 1949, Ленінград (Санкт-Пецярбург), РСФСР СССР) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, спявак, тэлевядучы тэатра і кіно, заслужаны артыст РСФСР (1984 г.), народны артыст РСФСР (1990 г.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Баярскі нарадзіўся 26 снежня 1949 г. у Ленінградзе (Санкт-Пецярбург), у акцёрскай сям’і. Бацька яго, Сяргей Аляксандравіч Баярскі (19161976), быў вядучым акцёрам у Акадэмічным драматычным тэатры В. Ф. Камісаржэўскай. Маці, Кацярына Міхайлаўна Міленцьева (1920 г.н.), актрыса тэатра камедыі. А партрэт яго бабулі знаходзіцца сярод партрэтаў найлепшых педагогаў Пецярбургскай семінарыі.

Бацькі яго аддалі ў музычную школу пры Ленінградскай кансерваторыі па класе фартэпіяна. Пасля сканчэння школы паступіў у Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі, паспяхова здаўшы ўступныя іспыты.

Пачатак тэатральнай дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

У 1972 г., пасля сканчэння інстытута, Міхаіл Баярскі пайшоў на праслухоўванне да рэжысёра Тэатра імя Ленсавета Ігара Уладзімірава і быў прыняты ў тэатральную трупу. Пачаў, як пачынаючы малады акцёр, з масоўкі ў спектаклі «Злачынства і пакаранне», дзе ён разам з іншымі маладымі акцёрамі ствараў вобраз натоўпу студэнтаў. Не адмаўляючыся ні ад адной эпізадычнай ролі, праз некалькі месяцаў ён стаў самым іграючым акцёрам масоўкі.

Першыя ролі у кіно[правіць | правіць зыходнік]

У кіно Міхаіл Баярскі дэбютаваў яшчэ школьнікам, зняўшыся ў караткаметражцы на тэму «Запалкі дзецям не цацкі». Але сапраўдным яго дэбютам можна лічыць 1974 год, калі рэжысёр Леанід Квініхідзэ запрасіў яго на ролю італьянца ў фільме «Саламяны капялюшык». У тым жа годзе ён сыграў у фільме Васіля Паскару «Масты» малдаваніна Гіцу.

Вядомасць прыйшла да акцёра ў 1975 г., калі выйшаў двухсерыйны тэлефільм Віталя Мельнікава «Старэйшы сын», дзе ён сыграў адну з галоўных роляў — Сямёна па мянушцы «Сільва».

Яго вострахарактарны сцэнічны дар праявіўся ў кінаказках: у 1975 г. ён сыграў ката ў «Навагодніх прыгодах Машы і Віці», а ў 1976 г. ён зняўся ў ролі воўка ў музычным фільме «Мама», у якім ён спяваў на дзвюх мовах і танчыў на лёдзе.

Пасля яркай ігры ў гэтых фільмах ён атрымаў некалькі цікавых роляў у шэрагу спектакляў, а затым быў зацверджаны на галоўную ролю — Трубадура ў мюзікле «Трубадур і яго сябры». Ролю Прынцэсы ў гэтым спектаклі сыграла маладая актрыса Ларыса Лупіян, якая пасля стала яго жонкай. Ларыса Лупіян яго заўважыла яшчэ ў гады вучобы ў тэатральным інстытуце. Але афіцыйна яны аформілі свае адносіны толькі ў канцы 1970-х.

Д’Артаньян — зорная роля Міхаіла Баярскага[правіць | правіць зыходнік]

Адной з найлепшых работ Міхаіла Баярскага ў кіно стала роля Тэадора ў музычным фільме Яна Фрыды «Сабака на сене» (1977 г.). Але па-сапраўднаму яго зорны час у кінематографе настаў у 1978 годзе, з выхадам на экраны краіны карціны Г. Юнгвальд-Хількевіча «д’Артаньян і тры мушкецёры», у якой Міхаіл Баярскі выканаў галоўную ролю — д’Артаньяна, хаця на пачатку яго збіраліся зняць на ролю Рашфора. Дзякуючы ролі д’Артаньяна, якую ён сыграў проста бліскуча, і папулярным песням з фільма слава акцёра дасягнула неверагодных вышыняў. Фільм заклікаў да подзвігаў, рамантычнага кахання, вучыў дабрыні, гонару і сапраўднаму сяброўству. Акцёры здымаліся ў гэтым фільме з вялізным куражом.

Усе трукі ў фільме «д’Артаньян і тры мушкецёры» выконваў сам, нават скокаў з вышыні ў 14 метраў у стог сена (эпізод дракі з Рашфорам), што нават у каскадзёраў лічыцца прафесійна складаным. Самая цікавае, што пасля здымак гэтага эпізоду, ён скокнуў яшчэ раз, без камер, проста так, правяраючы сябе на трываласць.

Карціна выйшла пад Новы год, але ўжо да прэм’еры краіна ведала словы песні з кінафільма «Пара-пара». Пасля гэтага фільма ён стаў сапраўдным кумірам, асабліва для жанчын.

За работу ў гэтым кінафільме Міхаілу Баярскаму ў 1984 годзе было прысвоенае званне «Заслужаны артыст РСФСР».

Вобраз д’Артаньяна для Баярскага стаў часткай яго жыцця. І не выпадкова, што ён, разам з асноўным акцёрскім саставам гэтага фільма, зняўся яшчэ ў трох працягах фільма — «Мушкецёры дваццаць гадоў пасля» (1992 г.), «Тайны каралевы Ганны, альбо Мушкецёры трыццаць гадоў пасля» (1993 г.) і «Вяртанне мушкецёраў, альбо Скарбы кардынала Мазарыні».

Аб ролі д’Артаньяна сам Міхаіл Баярскі прызнаўся: «Асабіста для мяне ёсць ролі, якія мне больш дарагія як артысту, але каб я не сыграў д’Артаньяна, я, напэўна, усё жыццё бы шкадаваў аб гэтым».

Іншыя работы ў кіно[правіць | правіць зыходнік]

У Юнгвальда-Хількевіча Міхаіл Баярскі зняўся таксама ў прыгодніцкай стужцы «Вязень замку Іф» (1988 г.), сыграўшы адмоўную ролю — графа дэ Марсера.

У 1979 г. ён зняўся ў ролі закаханага гусара ў музычнай камедыі Святланы Дружынінай «Сватаўство гусара». Затым яго імідж рамантычнага героя быў выкарастаны ў шэрагу гісторыка-касцюмаваных фільмаў «Гардэмарыны, наперад!» (1987 г.) і «Віват, гардэмарыны!» (1991 г.).

Таксама заўважнымі былі яго ролі ў камедыях Яна Фрыда, апроч музычнай камедыі «Сабака на сене», «Дон Сезар дэ Базан» (1988 г.), і «Тарцюф» (1992 г.).

У шмат якіх сваіх фільмах Міхаіл Баярскі сам спявае. Упершыню ён спяваў у дзіцячым музычным фільме «Навагоднія прыгоды Машы і Віці», затым у музычнай казцы «Мама». А песні з «Трох мушкецёраў» «Пара-пара-парадуемся…», «Пуркуа па» і іншыя сталі сапраўды народнымі. Таксама ён спяваў у фільмах «Вышэй за вясёлку», «Куды ён дзенецца!», «Гум-гам», «Чалавек з бульвара Капуцынаў», «Дон Сезар дэ Базан», «Віват, гардэмарыны!».

Работа ў тэатры, на тэлебачанні і на эстрадзе[правіць | правіць зыходнік]

У Тэатры імя Ленсавета Міхаіл Баярскі сыграў шмат заўважных роляў, у тым ліку ў спектаклях «Дульсянея Табоская» (Луіс), «Людзі і пачуцці» (адразу тры ролі), «Снежная каралева» (Саветнік), «Станцыя» (Осман), «Місіс Пайпер вядзе следства», «Трохграшовая опера» (Меккі-нож) і шмат іншых.

З 1986 г. і дагэтуль Міхаіл Баярскі з’яўляецца мастацкім кіраўніком і дырэктарам створанага ім тэатра «Бенефіс» у Санкт-Пецярбургу, адзін са спектакляў якога, «інтымнае жыццё», у 1991 годзе атрымаў прыз міжнароднага фестывалю «Зімні Авіньён».

У 1990 годзе Міхаіл Баярскі ўганараваны высокага звання «Народны артыст Расіі».

Ён з’яўляецца аўтарам тэлеперадач «Даміно» і «Баярскі двор», а таксама адзін з вядучых праграмы «Белы папугай».

Са сваёй музычнай праграмай, складзенай з напісаных ім самім песень, акцёр некаторы час выступаў з гуртом «Сільвер».

Захапленні[правіць | правіць зыходнік]

Міхаіл Баярскі хварэе за «Зеніт»
  • Самае ранняе і доўгае яго захапленне — музычны квартэт «Бітлз». У юнацтве ён і сам спяваў у рок-гурце «Качэўнік» і пісаў для яго песні.
  • Фанат піцерскага футбольнага клуба «Зеніт».
  • Любіць філасофскія кнігі, думкі вялікіх людзей.
  • Любімыя фільмы — «Хросны айцец», «Аляксандр Неўскі», «Месца сустрэчы змяніць нельга».
  • Жыве ў Санкт-Пецярбургу.
  • Яго стыль — пераважна чорная адзежа і шырокаполы капялюш (якія носіць у знак жалобы па памерлай нябожчыцы маці), і зачастую шалік яго любімай футбольнай каманды «Зеніт».

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзед — пратаярэй Аляксандр Іванавіч Баярскі.
  • Бацькі — Сяргей Аляксандравіч Баярскі (1916—1976) (быў вядучым акцёрам у Акадэмічным драматычным тэатры В. Ф. Камісаржэўскай) і Міленцьева Кацярына Міхайлаўна (1920—1992) (актрыса тэатра камедыі).
  • Брат — тэатральны акцёр Аляксандр Сяргеявіч Баярскі.
  • Жонка — актрыса Ларыса Рэгінальдаўна Лупіян.
  • Дачка — актрыса Елізавета Баярская.
  • Сын — Сяргей, музыкант, бізнесмен, выпускнік Эканамічнага факультэта Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

М. Баярскі з У. Пуціным у Крамлі на ўзнагароджванні ордэнам Сяброўства
  • Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (25 снежня 2009 г.) — «за вялікi ўнёсак у развіццё айчыннага тэатральнага і кінематаграфічнага мастацтва»[3]
  • Ордэн Сяброўства (19 ліпеня 2001 г.) — «за шматгадовую плённую дзейнасць ва ўзмацненне сяброўства і супрацоўніцтва паміж народамі».[4]
  • Медаль «У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга» (2003 г.).[5][6]
  • Народны артыст РСФСР (1990 г.)
  • Заслужаны артыст РСФСР (1984 г.)

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Ф, М/ф, С-л Назва Роль
1973 Ф Утаймаванне свавольніцы
1974 Ф Масты Гіцу
1975 Саламяны капялюшык Менардзі, тэнар з Балонні
1975 Ф Навагоднія прыгоды Машы і Віці Кот Мацвей
1975 Ф Зорка чароўнага шчасця Дэкабрыст
1975 М/ф Цягнік памяці
1976 М/ф Блакітнае шчанё Пірат
1976 Ф Старэйшы сын Сямён па мянушцы Сільва
1976 Ф Мама Воўк
1976 Ф Дзікі Гаўрыла Нікольскі, дрэсіроўшчык
1977 Ф Арэх Кракатук Мышыны кароль, Шчаўкунчык, Саветнік (толькі песні)
1977 Ф Як Іванушка-дурненькі за цудам хадзіў Фёдар Іванавіч, канакрад
1977 Ф Сентыментальны раман Акапян
1977 Ф Сабака на сене Тэадора
1977 Ф У нас новенькая
1978 Ф Пакуль шалее мара Джэгер, амерыканскі пілот
1978 Ф Захудалае каралеўства Чорт
1978 Ф Д’Артаньян і тры мушкецёры д’Артаньян
1979 Ф Камісія па расследаванні Маёрац
1979 Ф Сватаўство гусара Налімаў
1979 М/ф Лятучы карабель Ваня
1979 М/ф Вельмі сіняя барада Герцаг Сіняя Барада
1980 М/ф Разлучаныя
1981 Ф Зацішша Сцельцінскі
1981 Ф Куды ён дзенецца! Генадзь, спявак
1981 Ф Душа Вадзім Старычаў, спявак
1982 Ф Мытня Юрый Харунжэў, малады мытнік
1982 Ф Лішні квіток
1982 Ф Спортлато −82 Выканаў песню ў пачатку фільма
1984 Ф Разам з Дунаеўскім
1984 Ф Пэпі Доўгая панчоха капітан Доўгая панчоха, бацька Пэпі
1984 Ф Неверагоднае пары, альбо Сапраўднае здарэнне, якое шчасліва скончылася сто гадоў таму
1985 Ф Герой яе рамана
1985 Ф Сезон цудаў Спявак Баярскі (камэа)
1985 Ф Гум-гам Бацька Максіма
1985 Ф Блакітныя гарады
1986 Ф Вышэй Радугі Бацька Аліка Радугі, кампазітар
1987 Ф Гардэмарыны, наперад! шэвалье Дэ Брыльі
1987 Ф Чалавек з бульвара Капуцынаў Чорны Джэк
1988 Ф Паразмаўляем аб этыкеце
1989 Ф Вязень замку іф Фэрнан Мандего, граф дэ Марсер
1989 Ф Дон Сезар дэ Базан Дон Сезар дэ Базан
1989 Ф Мастацтва жуць у Адэсе гіпнатызёр
1991 Ф Віват, гардэмарыны! шэвалье Дэ Брыльі
1991 Ф Тарцюф Тарцюф
1991 Ф Кранутыя Мікалай і
1992 Ф Мушкецёры дваццаць гадоў пасля д’Артаньян
1993 Ф Тайны каралевы Ганны, альбо Мушкецёры трыццаць гадоў пасля д’Артаньян
1996 Ф Журавіна ў цукру Мешчэракоў
1966 Ф Каралева Марго Морвель
1988 С-л Зала чакання Віктар Селязнёў
1998 С-л Вуліцы разбітых ліхтароў камэа ў эпізодзе «Справа № 1999»
1999 М/ф Прыгоды ў ізумрудным горадзе 2 Баязлівы леў
1999 Ф Плачу наперад Міхаіл Распятаў
2000 Ф Міцькі. Палёт Ікара чытае тэкст
2000 Ф Ключы ад смерці тэлемагнат Эльпін
2000 Ф Формула шчасця
2000 М/ф Новыя брэменскія Кароль
2002 Ф Ключы ад смерці Эльпін
2003 С-л Ідыёт паручык Келлер
2004 Ф Навагоднія мужчыны Калыманаў
2005 Ф Шчаслівы
2006 Ф Вы не пакінеце мяне Бацька Верачкі
2006 М/ф Сезон палявання паляўнічы Шоў
2009 Ф Вяртанне мушкецёраў, альбо Скарбы кардынала Мазарыні д’Артаньян
2009 Ф Тарас Бульба Мосій Шыла
2009 Ф Залатая рыбка Стары
2009 Ф Залаты ключык тата Карла
2010 М/ф Як прыручыць дракона Плявака

Музычныя казкі і мюзіклы, якія выйшлі на пласцінках і CD[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1977 — Блакітнае шчанё — Пірат
  2. 1979 — Лятучы карабель — Ваня
  3. 1980 — Хатабыч — Хатабыч
  4. 1983 — Тры мушкецёры — Д’Артаньян
  5. 1984 — Пэпі Доўгая панчоха — бацька Пэпі
  6. 1995 — Музычны альбом «Месяцовае кіно»
  7. 1995 — Навагоднія прыгоды Машы і Віці — Кот Мацвей
  8. 2001 — Новыя брэменскія — Кароль

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1984 — Вялікая мядзведзіца
  2. 1986 — альбом «Луннае кіно» («Міхаіл Баярскі спявае песні Юрыя Чэрнаўскага»).

Спектаклі[правіць | правіць зыходнік]

  • спектакль-бенефіс «Інтымнае жыццё» 1997[7]
  • Камедыя ў 2-х дзеях Герман Льюіс «Змяшаныя пачуцці» 2010
  • Тэатр імя Ленсавета: Луіс дэ Караскіль («Дульсінея Табоская» А. М. Валодзіна);
  • 4 ролі ў спектаклі «Людзі і пачуцці» (па творах класікаў нем. драматургіі);
  • Трубадур («Трубадур і яго сябры» («Брэменскія музыканты») В. Б. Лібанава і Ю. С. Энціна);
  • Педра («Інтэрв’ю ў Буэнас-Айрэсе» Г. А. Баравіка);
  • Саветнік («Снежная каралева» Е. Л. Шварца);
  • Барыс («Спяшайцеся рабіць дабро» М. М. Рошчына);
  • Асман («Станцыя» Н. Хікмета);
  • Дзяніс Леанідавіч, Кірыл Лянькоў («Нечаканы сведка (Успамін)», «Пераможніца» А. Н. Арбузава);
  • Веткін («Раяль ў адкрытым моры» па рамане Л. С. Собалева «Капітальны рамонт»),;
  • Мэккі-нож («Трохграшовая опера» Б. Брэхта, К. Вайля);
  • Альберта («Чалавек і джэнтльмен» Э. Де Філіпэ);

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]