Чан’э-4
Чан’э-4 | |
---|---|
Заказчык | CNSA |
Задачы | вывучэнне Месяца, Планетаход |
Спадарожнік | Месяца |
Выхад на арбіту | 12 снежня 2018, 07:39 UTC |
Запуск | 07 снежня 2018, 17:00 UTC |
Ракета-носьбіт | Чанчжэн-3B |
Стартавая пляцоўка | Кітай Січан |
Сход з арбіты | 03 студзеня 2019, 01:26 UTC |
Тэхнічныя характарыстыкі | |
Маса |
Узлётная маса: 3800 кг Пасадачны модуль: 1200 кг Лунаход: 120 кг |
«Чан’э-4» (кіт. трад. 嫦娥四號, спр. 嫦娥四号, піньінь Cháng'é sìhào, пал. Чан’э сы-хао) — кітайская аўтаматычная міжпланетная станцыя для вывучэння Месяца і касмічнай прасторы; першы апарат, які здзейсніў мяккую пасадку (3 студзеня 2019) на адваротным баку Месяца. «Чан'э-4» складаецца з стацыянарнай месяцовай станцыі, якая нясе на борце месяцаход «Юйту-2».
«Чан’э-4» з'яўляецца часткай Месяцавай праграмы Кітая, працягам і дублёрам місіі «Чан’э-3» (у ходзе якой у канцы 2013 года на Месяц быў паспяхова дастаўлены месяцаход «Юйту»).
Мэты місіі
[правіць | правіць зыходнік]Запланаваны: пасадка ў кратары фон Ка́рман, які ўваходзіць у сваю чаргу ў Басейн Паўднёвы полюс — Эйткен; узяцце і даследаванні узораў грунту[1]; спецыялісты спадзяюцца знайсці ў гэтым рэгіёне матэрыялы, выбітыя з верхніх слаёў месяцовай мантыі, што дапаможа праліць святло на яе геалагічную гісторыю[2]. Паўднёвы полюс — Эйткен з'яўляецца найбуйнейшым і найбольш старажытным вядомым импактным басейнам Сонечнай сістэмы, яго паверхня ў сярэднім на 13 км ніжэй навакольных узвышшаў[3]. Выбар кратэра, названага ў гонар Тэадора фон Кармана, быў звязаны яшчэ і з тым, што гэты вучоны быў навуковым кіраўніком Цяня Сюэсэня (1911-2009), заснавальніка кітайскай касманаўтыкі.
Акрамя навуковых задач, місія дазволіць Кітаю пратэставаць магчымасці ў рэалізацыі сістэм далёкай касмічнай сувязі[4].
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Месяцаход
[правіць | правіць зыходнік]1200-кілаграмовы пасадачны апарат нясе 140-кілаграмовы месяцаход «Юйту-2» («Нефрытавы заяц-2»), даўжынёй 1,5 метра, шырынёй 1 метр[5], вышынёй каля 1,1 метра. Месяцаход абсталяваны 2 складнымі панэлямі сонечных батарэй і 6 коламі, антэнай сувязі, чатырма панарамнымі камерамі, якія могуць працаваць адначасова[6]. На месяцаходзе усталяваны таксама геарадар, які дазваляе зандаваць пласт рэгаліту, спяктрометр малюнкаў, які працуе ў бачным і блізкім інфрачырвоным дыяпазонах, аналізатар энергічных нейтральных атамаў і шэраг іншых прыбораў[7].
Крыніца сілкавання
[правіць | правіць зыходнік]Энергазабеспячэнне абсталявання місіі ажыццяўляецца цеплавымі блокамі — радыяцыйнымі крыніцамі цяпла і радыёізатопнымі крыніцамі электраэнергіі, якія выкарыстоўваюць энергію альфа-распаду ізатопа плутонію-238[3][8]. Карпусы цеплавых блокаў выраблены з кампазіцыйных матэрыялаў спецыялістамі АТ «НДІграфіт». Начынне гэтых блокаў распрацавана ў Расийскім федэральным ядзерным цэнтры — ВНДИЭФ. Дадзеныя крыніцы сілкававання з'яўляюцца адзіным абсталяваннем, прынятым кітайскім касмічным агенцтвам ад Расіі[9].
Ход місіі
[правіць | правіць зыходнік]Падрыхтоўка
[правіць | правіць зыходнік]Запуск і мяккая пасадка на Месяц першапачаткова планаваліся ў 2015 годзе[10].
Паколькі з адваротным бокам Месяца адсутнічае прамая бачнасць, для арганізацыі сувязі з апаратамі выкарыстоўваецца рэтрансляцыйны спадарожнік «Цюэцяа», які быў запушчаны з касмадрома Січан 20 мая 2018 года ў пункт Лагранжа L2[11] ракетай-носьбітам «Чанчжэн-4С».
Адначасова з «Цюэцяа» былі таксама запушчаныя два малых апарата Харбінскага політэхнічнага ўніверсітэта «Лунцзян-1» і «Лунцзян-2»[12].
Запуск, палёт і пасадка на Месяц
[правіць | правіць зыходнік]«Чан’э-4» быў паспяхова запушчаны з Зямлі 7 снежня 2018 года (у 21:00 па маскоўскім часе, 8 снежня прыкладна ў 02:00 па мясцовым часе) ракетай-носьбітам «Чанчжэн-3Б» з касмадрома Січан[13].
12 снежня 2018 года ў 11:39 мск апарат выйшаў на эліптычную арбіту вакол Месяца (вышыня перыцэнтра 100 км, вышыня апацэнтра 400 км)[14].
19 снежня 2018 года «Чан'э-4» усталяваў сувязь са спадарожнікам-рэтранслятарам «Цюэцяа» і звязаўся з Зямлёй[15].
30 снежня 2018 года ў 08:55 па пекінскім часе (03:55 мск) «Чан’э-4» перайшоў з кругавой 100-км арбіты на эліптычную арбіту вакол Месяца (вышыня перыцэнтра 15 км, вышыня апацэнтра 100 км)[16].
3 студзеня 2019 года ў 05:26 мск выканана пасадка на адваротным баку Месяца[17][18][19] у пункце з каардынатамі 45°28′15″ пд. ш. 177°36′20″ у. д.HGЯO[20].
Работа на паверхні Месяца
[правіць | правіць зыходнік]Пасля прылунення 3 студзеня 2019, у 06:40 мск апарат зрабіў першы ў свеце здымак паверхні адваротнага боку Месяца, зняты з блізкай адлегласці, і перадаў яго на Зямлю праз спадарожнік-рэтранслятар «Цюэцяа»[21]. У той жа дзень у 17:22 мск планетаход «Юйту-2» з'ехаў па нахільнай рампе на паверхню Месяца[22][23].
З 4 па 10 студзеня «Юйту-2» знаходзіўся ў рэжыме «сну». Пасадачны модуль Чан'э-4 у гэты час прайшоў высокатэмпературныя выпрабаванні.
10 студзеня ў 17:14 па пекінскаму часу Юйту-2 паспяхова выйшаў са «спячкі» і зрабіў першыя фотаздымкі[24]. «Юйту-2» правёў навукова-даследчую работу ў дзённы час, які прадоўжыўся да 12 студзеня[25][26].
З 14 студзеня 2019 года падчас месяцавай ночы месяцаход «Юйту-2» і спускальны модуль «Чан’э-4» знаходзілісь ў спячым рэжыме.
29 студзеня 2019 года, каля 20:00 выйшаў са спячага рэжыма месяцаход «Юйту-2».
30 студзеня 2019 года ў 20:39 пасадачны модуль «Чан’э-4» таксама выйшаў са спячага рэжыма[27][28]. Тэмпература на паверхні Месяца за гэты час апускалась да -190°C[29][30].
У пачатку лютага 2019 года касмічны апарат LRO прайшоў амаль прама над месцам пасадкі «Чан’э-4» і здзейсніў яго фотаздымку[31].
На 4 сакавіка[32] Юйту-2 праехаў 127 метраў па паверхні зваротнага боку Месяца і прыслаў здымкі, на якіх бачныя камяні і каляіна ад яго калёс. Затым месяцаход перайшоў у рэжым «сну» ў якім ён быў павінен заставацца да 10 сакавіка[33]. 14 сакавіка агенцтва Сіньхуа паведаміла, што месяцаход «Юйту-2» праехаў па паверхні зваротнага боку Месяца 163 метры і, магчыма, зможа прарабіць звыш запланаванага трохмесячнага цыклу[34]. За трэці месячны дзень «Юйту-2» праехаў 43 метры, дадаўшы іх да пройденых 44,185 м у першы месячны дзень і 75,815 м у другі месячны дзень. З 13 сакавіка 2019 года абсталяванне пасадачнага модуля «Чан’э-4» і ровер «Юйту-2» пераведены ў спячы рэжым да заканчэння трэцяй месячнай ночы. «Абуджэнне» пасля сну запланавана на 27 сакавіка 2019 года[35]. Перамяшчэнні Юйту-2 па паверхні зваротнага боку Месяца ўдалась зафіксаваць пры дапамозе трохкамернай сістэмы фатаграфавання АМС Lunar Reconnaissance Orbiter[36].
У ходзе чацвёртых месячных сутак з 29 сакавіка па 1 красавіка «Юйту-2» праехаў па паверхні Месяца 8 метраў. Затыс абодва апаратаперайшлі ў рэжым «сну» да 8 красавіка. З 8 па 12 красавіка «Юйту-2» праехаў яшчэ 8 метраў, пасля чаго з надыходам пятай месяччнай ночы зноў перайшо у рэжым «сну» да 28 красавіка[37][38].
«Юйту-2» з дапамогай спектрометра VNIS выявіў у кратары Кармана мінералы ортапіраксен і алівін, якія могуць паходзіць з мантыі Месяца[39][40]. Падчас пятага месячнага дня «Юйту-2» здолеў праехаць 12 м. У гэты час у кітайскага лунахода пачалі няштатна працаваць сэнсары сістэмы аўтаматычнага абыходу перашкодаў, паколькі адбіткі сонечнага святла ад элементаў корпуса ровера засвечвалі сэнсары. Сітуацыю здолелі выправіць з дапамогай карэктыроўкі праграмнага забеспячэння і яе перазагрузкі. За ўвесь час працы ровер пераадолеў прыкладна 190,5 м[41].
Біялагічны эксперымент
[правіць | правіць зыходнік]На борце пасадачнага модуля знаходзіцца кантэйнер вышынёй 198 мм і дыяметрам 173 мм, прызначаны для фармавання замкнёнай біясферы. Кантэйнер акрамя вады, глебы і паветра ўтрымліваў шэсць біялагічных відаў: насенне бавоўны, рапсу, бульбы, рэзухавідкі (лац.: Arabidopsis), а таксама яйкі пладовай мухі (дразафілы) і дражджавыя грыбкі, а таксама дзве маленькія камеры і сістэму кантролю цяпла, якая падтрымлівала тэмпературу 25 градусаў Цэльсія[42][43]. Падчас падрыхтоўкі да запуску, за два месяцы да пасадкі на Месяцы, пры дапамозе спецыяльных тэхналогій насенне і яйкі былі закансерваваны на час падрыхтоўкі да палёту на Месяц. 3 студзеня пасля здзяйснення пасадкі на Месяц насенне было паліта вадой. 15 студзеня на канферэнцыі было абвешчана, што камерамі зафіксавана прарастанне аднаго з зярнятаў бавоўны[44]. Таксама было паведамлена, што 12 студзеня ў сувязі з наступленнем першай для спускаемага модуля месяцавай ночы з нізкімі тэмературамі, у рамках пераводу спускаемага модуля ў «спячы рэжым» было выключана сілкаванне апаратуры кантэйнера, на чым эксперымент быў завершаны[45][42][46][47].
Новыя імёны на карце Месяца
[правіць | правіць зыходнік]4 студзеня 2019 года Міжнародны астранамічны саюз адобрыў імёны для аб’ектаў у раёне пасадкі АМС «Чан’э-4»: само месца пасадкі атрымала назву Statio Tianhe у гонар старажытнай кітайскай назвы Млечнага Шляху (кіт.: 天河), тры кратары ўнутры кратара Фон Карман атрымалі назвы ў гонар сузор’яў на старажытных кітайскіх картах зорнага неба: Zhinyu (кіт.: 織女, таксама ўказвае на багіню Чжы-нюй), Hegu (кіт.: 河鼓) і Tianjin (кіт.: 天津), а цэнтральны пік кратара Фон Карман атрымаў назву Mons Tai у гонар гары Тайшань[48].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ China's Journey to the Lunar Far Side: A Missed Opportunity? Paul D. Spudis, Air & Space Smithsonian. 14 чэрвеня 2017.
- ↑ «Чанъэ-4» вышел на орбиту вокруг Луны // «ВСЕЛЕННАЯ, ПРОСТРАНСТВО, ВРЕМЯ», 2018-12-13
- ↑ а б Ye 2017.
- ↑ «Красный спутник» // Lenta.ru, 2018-12-12
- ↑ Steven Jiang. This is the rover China will send to the 'dark side' of the moon // CNN News, 16 August 2018 Архівавана {{{2}}}.
- ↑ 嫦娥四号月球车外形首次公开 请你来命名!_新闻频道_央视网(cctv.com) . news.cctv.com. Праверана 3 студзеня 2019.
- ↑ Jia Yingzhuo, Zou Yongliao, Ping Jinsong, Xue Changbin, Yan Jun, Ning Yuanming The scientific objectives and payloads of Chang’E−4 mission(англ.) // Planetary and Space Science. — 2018. — November — Т. 162. — С. 207—215. — ISSN 0032-0633. — DOI:10.1016/j.pss.2018.02.011
- ↑ «Росатом» поставил ядерные источники энергии для китайской лунной миссии. РІА "Новости". 2018-12-12.
- ↑ Росатом разработал одну из систем китайской лунной миссии «Чанъэ-4» . ТАСС. Праверана 14 снежня 2018.
- ↑ China's Moon rover awake but immobile (англ.)
- ↑ Китай запустит спутник на «тёмную сторону» Луны на этих выходных
- ↑ Китай свяжет Луну и Землю «Мостом из сорок»: лунная программа Поднебесной
- ↑ "Китай запустил зонд для первой посадки на обратной стороне Луны". Новое Время. 7 снежня 2018. Праверана 7 снежня 2018.
- ↑ Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. .
- ↑ Jones, Andrew (19 December 2018). Chang'e-4 lander makes contact with Queqiao relay satellite from lunar orbit. Архівавана 3 студзеня 2019. GBTIMES.
- ↑
- ↑ Jones, Andrew (5 снежня 2018). «China to launch Chang'e-4 lunar far side landing mission on December 7» Архівавана 15 красавіка 2019.. GBTIMES.
- ↑ В Китае запустили аппарат для исследования обратной стороны Луны
- ↑ Stephen Clark. China launches historic mission to land on far side of the moon // Spaceflight Now, 7 Лістапада 2018
- ↑ Dave Mosherand and Shayanne Gal, This map shows exactly where China landed its Chang’e-4 spacecraft on the far side of the moon. Business Insider. 3 Студзеня 2019.
- ↑ Китайский космический аппарат «Чанъэ-4» прислал первый снимок с обратной стороны Луны . ТАСС. Праверана 3 студзеня 2019.
- ↑ 嫦娥四号着陆器与巡视器顺利分离 玉兔二号在月背留下人类探测器的第一道印迹-国家航天局 . www.cnsa.gov.cn. Праверана 3 студзеня 2019.
- ↑ Китайский луноход «Юйту-2» отделился от посадочного аппарата «Chang’e-4»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2019. Праверана 7 студзеня 2019.
- ↑ «Юйту-2» вышел из спячки на обратной стороне Луны и сделал первые фотографии
- ↑ Китайский луноход на обратной стороне Луны «заснёт» до 10 января
- ↑ Луноход «Юйту-2» продолжает исследование обратной стороны Луны
- ↑ Космический аппарат «Чанъэ-4» вышел из двухнедельного спящего режима на Луне . ТАСС. Праверана 31 студзеня 2019.
- ↑ Китайский зонд «Чанъэ-4» вышел из спящего режима после первой лунной ночи
- ↑ На обратной стороне Луны зафиксирована рекордно низкая ночная температура
- ↑ Лунные ночи оказались холоднее, чем считалось, обнаруживает китайский ровер(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2020. Праверана 28 красавіка 2019.
- ↑ Chang'e 4 Lander: A Closer Look Архівавана 8 лістапада 2020.. NASA. 2019-02-15.
- ↑ Yutu-2 Rocks On into Lunar Day 3 for Chang’e-4 mission, March 6, 2019
- ↑ Yutu-2 Rocks On into Lunar Day 3 for Chang’e-4 mission, March 6, 2019
- ↑ Китайский луноход «Юйту-2» должен «прожить» дольше запланированного срока
- ↑ Миссия «Чанъэ-4» — третий лунный день. Ровер «Юйту-2» в поисках... камней
- ↑ Станция NASA отслеживает китайский вездеход Yutu 2 на Луне(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2019. Праверана 28 красавіка 2019.
- ↑ Китайский луноход сделал новые снимки обратной стороны Луны
- ↑ Перед лунной ночью китайская АМС «Чанъэ-4» передала на Землю новые снимки(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2020. Праверана 28 красавіка 2019.
- ↑ Chang’E-4 initial spectroscopic identification of lunar far-side mantle-derived materials, 15 May 2019
- ↑ China’s rover finds mysterious minerals on the far side of the moon
- ↑ Миссия «Чанъэ-4» — результаты пятого лунного дня: проблемы с ровером «Юйту-2» и новое научное открытие
- ↑ а б China Focus: Moon sees first cotton-seed sprout (англ.)(недаступная спасылка). Xinhua (15 января 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2019. Праверана 17 студзеня 2019.
- ↑ Китайский космический аппарат "Чанъэ-4" доставил на Луну образцы для создания биосферы . ТАСС (3 января 2019).
- ↑ What does the first plant on the moon look like? . CGTN (14 января 2019).
- ↑ 月面第一片绿叶!重庆大学牵头完成人类首次月面生物实验(недаступная спасылка) (15 января 2019). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2019. Праверана 17 студзеня 2019.
- ↑ Giant leaf for mankind? China germinates first seed on moon (англ.). Guardian (15 января 2019).
- ↑ СМИ: аппарат "Чанъэ-4" завершил первый биологический эксперимент на Луне . ТАСС (15 января 2019).
- ↑ "IAU Names Landing Site of Chinese Chang'e-4 Probe on Far Side of the Moon". IAU. 15 лютага 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- YE PeiJian, SUN ZeZhou, ZHANG He, LI Fei An overview of the mission and technical characteristics of Change'4 Lunar Probe(англ.) // Science China Technological Sciences. — 2017. — В. 5. — Т. 60. — С. 658—667. — DOI:10.1007/s11431-016-9034-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Manfred Memorial Moon Mission (4M) — сайт кампаніі LuxSpace, прысвечаны яе ўдзелу ў місіі{{ref-en}