Перайсці да зместу

Чарлз Тэйз Расел

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чарлз Тэйз Расел
англ.: Charles Taze Russel
Род дзейнасці выдавец, пісьменнік, рэлігійны лідар, кінематаграфіст
Дата нараджэння 16 лютага 1852(1852-02-16)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 кастрычніка 1916(1916-10-31)[1][2] (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чарлз Тэйз Расел (англ.: Charles Taze Russell; 16 лютага 1852, Алегейні (Пенсільванія, ЗША) — 31 кастрычніка 1916, Пампа (Тэхас, ЗША) — амерыканскі рэлігійны дзеяч, адзін з заснавальнікаў рэлігійнага руху Даследчыкаў Бібліі, які пазней атрымаў назву Сведкі Іеговы, сакратар і галоўны бухгалтар, а з 1884 года прэзідэнт Таварыства Сіёнскай вартавой вежы і трактатаў, прэзідэнт Таварыства вартавой вежы, Біблій і трактатаў (Пенсільванія)[3].

З юнацтва Ч.Т. Расел цікавіўся рэлігіяй, што прывяло яго да заснавання групы даследчыкаў Бібліі (пачатак 1870-х гг.) і часопіса «Сіёнская вартавая вежа і веснік прысутнасці Хрыста» (1879 г.), якія працягвалі дзейснасць пасля яго смерці. На працягу жыцця выступаў з шматлікімі пропаведзямі па розных гарадах свету і ўдзельнічаў у дэбатах з пратэстанцкімі багасловамі наконт неіснавання пекла і адсутнасці ў Бібліі вучэння аб Тройцы.

У 1878 г. ажаніўся з Мэры Фрэнсіс Эклі. Пасля сямнаццаці гадоў сумеснага жыцця Мэры пакінула мужа і ў 1908 г., пасля судовага разбору, пачатага па яе ініцыятыве ў 1903 г., суд вынес рашэнне на судовае разлучэнне з выплатай аліментаў[4].

Памёр падчас адной з місіянерскіх паездак у цягніку. Пасля яго смерці некаторыя з Даследчыкаў Бібліі выйшлі з арганізацыі па прычыне нязгоды з пэўнымі зменамі, якія пачалі там адбывацца[5].

  • «Мэта і спосаб вяртання нашага Госпада»
  • «Ежа для думаючых хрысціян»
  • «А скінія Сходу»
  • «Боскі План Стагоддзяў» (1-ы том «Даследаванняў Святога Пісання»)
  • «Час наблізілася» (2-й том)
  • «Так прыйдзе царства Тваё» (3-ці том)
  • «Бітва Армагедон» (4-ы том)
  • «Прымірэнне» (5-ы том)
  • «Новае Тварэнне» (6-ы том)
  • «Што Святое Пісанне вучыць аб пекле»
  • «Спірытызм»
  • «Старая тэалогія»
  • Сцэнар «Фотадрама тварэння»

Зноскі

  1. а б Charles Taze Russell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Charles Taze Russell // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. «Cвидетели Иеговы - возвещатели Царства Бога», гл. 26, с. 576
  4. «Cвидетели Иеговы - возвещатели Царства Бога», гл . 29, с. 645.
  5. Возвещатели, с.61-71// он-лайн библиотека Сторожевой Башни