Чжурчжэньская мова
Чжурчжэньская мова | |
---|---|
Краіны | — |
Класіфікацыя | |
Пісьменнасць | Jurchen[d] |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | juc |
WALS | jur |
Linguasphere | 44-CAA-cc |
LINGUIST List | juc |
IETF | juc |
Glottolog | jurc1239 |
Чжурчжэньская мова — мова чжурчжэняў, належала да ліку тунгуса-маньчжурскіх моў алтайскай сям’і. Блізкая да маньчжурскай мовы. У 1635 годзе Хун Тайчжы перайменаваў народ чжурчжэняў і чжурчжэньскую мову ў «маньчжурскую». Чжурчжэні ў перыяд 1115—1234 гг. мелі сваю дзяржаву («Залатая дзяржава», дынастыя Цзінь), якая займала тэрыторыю Паўночнага Кітая .
Пісьменства
[правіць | правіць зыходнік]У 1119 годзе з’явілася чжурчжэньскае пісьмо . Кароткія надпісы (часам, асобныя знакі) на чжурчжэньскай мове знаходзілі падчас раскопак на поўдні Прыморскага краю і ў паўночна-ўсходнім Кітаі на гліняных пасудзінах, бронзавых люстэрках і іншых прадметах. Вядома таксама дзевяць надпісаў на стэлах і камянях; самая ранняя — стэла 1185 года ў гонар перамогі чжурчжэняў над кіданямі, самая позняя — Тырская стэла 1413 года[3].
Чытанне некалькіх сотняў знакаў (графем) чжурчжэньскага пісьма і значэнне запісваных імі слоў вядомыя дзякуючы кітайска-чжурчжэньскаму слоўніку, складзенаму падчас Мінскай дынастыі. Вымаўленне, якое даецца гэтым слоўнікам, аднак, вельмі прыблізнае, паколькі яно перадавалася з дапамогай кітайскага пісьма[3].
У сілу гістарычных прычын чжурчжэньская мова ўвабрала ў сябе шмат запазычанняў з мангольскай, цюркскай, кітайскай, карэйскай, а таксама, магчыма, іншых моў.[3]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Певнов А. М. Чжурчжэньский язык // Языки мира: Тунгусо-маньчжурские языки. М., 1997. ISBN 5-85759-047-7. Стр. 260—267.
- Певнов А. М. Чтение чжурчжэньских письмен / Отв. ред. С. Е. Яхонтов; Российская академия наук, Институт лингвистических исследований. СПб.: «Наука», 2004. 498 °C. ISBN 5-02-027006-7 Тираж 300 экз.
- Kane D. The Sino-Jurchen Vocabulary of the Bureau of Interpreters (Кітайска-чжурчжэньскі слоўнік з Бюро [вусных] перакладчыкаў [мінскай дынастыі]). (Uralic and Altaic Series, Vol. 153). Indiana University, Research Institute for Inner Asian Studies. Bloomington, Indiana, 1989. ISBN 0-933070-23-3.