Чыстапальскі раён
Чыстапальскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 10 жніўня 1930[1] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Афіцыйны сайт (руск.) (татар.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чыстапальскі раён (татар.: Чистай районы, руск.: Чистопольский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Рэспублікі Татарстан Расійскай Федэрацыі. Размешчаны ў цэнтральнай раўніннай частцы Татарстана, на левым беразе ракі Камы. Адміністрацыйны цэнтр — Чыстапаль.
У Чыстапальскім раёне развіта сельская гаспадарка.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Чыстапольскі раён размешчаны ў Заходнім Закам’і, у цэнтральнай раўніннай частцы Татарстана, на левым беразе Камы. Мяжуе на захадзе з Аляксееўскім раёнам, на паўночным захадзе — з Рыбна-Слабадскім, на паўночным усходзе — з Мамадышскім, на ўсходзе — з Ніжнякамскім, на паўднёвым усходзе — з Новашэшмінскім і на поўдні — з Аксубаеўскім раёнамі Татарстана. Агульная плошча — 1823 км². Працяг раёна з поўначы на поўдзень — 50 км, з захаду на ўсход — 58 км. У раёне ёсць запасы нафты, каменнага вугалю і іншых карысных выкапняў. Клімат умерана-кантынентальны, сярэдняя тэмпература студзеня −13 °C, ліпеня +19,5 °C.