Чэмпіянат свету па футболе 2034
Выгляд
Гэты артыкул ці раздзел асвятляе будучую спартыўную падзею. |
Чэмпіянат свету па футболе 2034 | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Месца правядзення | Саудаўская Аравія |
Прызавыя месцы | |
Статыстыка чэмпіянату | |
Чэмпіянат свету па футболе 2034 (таксама Кубак свету ФІФА 2034) — 25-ы чэмпіянат свету па футболе ФІФА, фінальная частка якога павінна прайсці летам 2034 года ў Саудаўскай Аравіі. Пасля таго як ФІФА прыняла неадназначнае рашэнне аб правядзенні чэмпіянату свету 2030 года на трох кантынентах (Афрыка, Еўропа і Паўднёвая Амерыка), яна абмежавала права на правядзенне чэмпіянату Азіяй ці Акіяніяй. Назіральнікі ахарактарызавалі гэта як пракладанне шляху для Саудаўскай Аравіі да правядзення чэмпіянату свету 2034 года за кошт істотнага скарачэння колькасці патэнцыйных канкурэнтаў[1]. Чакаецца, што чэмпіянат прыме Саудаўская Аравія, як адзіная краіна, якая падала заяўку ва ўстаноўлены ФІФА тэрмін — 31 кастрычніка 2023 года.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Panja, Tariq (2023-10-04). "FIFA Will Host 2030 World Cup on Three Continents". The New York Times [амерыканская англійская]. ISSN 0362-4331. Архівавана з арыгінала 2023-10-31. Праверана 2023-10-31.