Шапка пукатая, потым распасцёртая, шаўкавістая, гладкая або лускаватая, мясістая, дыяметрам ад 3 да 25 см. Пласцінкі свабодныя, напачатку белыя, потым цямнеюць. Паводле гэтай прыкметы шампіньёны адрозніваюць ад смяротна ядавітай бледнай паганкі, у якой споры, а таму і пласцінкі, застаюцца белымі. Мякаць белая, шчыльная, на зломе мяняе колер. Ножка цыліндрычная або булавападобная, шчыльная, рэдка рыхлая або полая, заўжды з кольцам ад пакрывала. Споры акруглыя, гладкія, светла-карычневыя, карычневыя.
↑Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.