Перайсці да зместу

Шанскае нагор’е

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шанскае нагор’е
Краіны
Шанскае нагор’е (М'янма)
Шанскае нагор’е
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шанскае нагор’е размешчана пераважна ва ўсходняй частцы М’янмы, працягваецца на тэрыторыі Кітая, Лаоса і Тайланда.

Плошча каля 150 тыс. км². Нагор’е складзена пераважна з гнейсаў, крышталічных сланцаў, вапнякоў са шматлікімі праяўленнямі карсту. На захадзе хвалістыя раўніны вышынёй каля 900 м, на ўсходзе — складкава-глыбавыя хрыбты выш. да 2693 м, раздзеленыя вузкімі далінамі і каньёнамі рэк Салуін, Меконг і інш. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Сярэднія тэмпературы студзеня 18-24 °C, ліпеня да 30 °C. Ападкаў 1300—2000 мм за год. Лістападныя, вечназялёныя і хвойныя лясы, саванны. Радовішчы поліметалічных руд.