Шэльфавы ледавік Фільхнера
Шэльфавы ледавік Фільхнера[1] (англ.: Filchner Ice Shelf) — шэльфавы ледавік у Заходняй Антарктыдзе, паміж Берагам Луітпольда і ўзвышшам Беркнер. Удаецца ў мора Уэдэла.
Працягласць ледніка з захаду на ўсход складае каля 200 км, з поўначы на поўдзень — да 450 км. Вышыня ў краявой частцы дасягае 30 м, у цэнтральнай і тылавой частках — 70—120 м. Таўшчыня лёду адпаведна змяняецца ад 200 да 700 м. Прыблізна кожныя 15—20 гадоў ад края ледніка адколваюцца гіганцкія айсбергі[2].
Ледавік быў адкрыты ў 1912 годзе германскай антарктычнай экспедыцыяй Вільгельма Фільхнера і названы ў яго гонар. У розныя гады на ледніку функцыянавалі палярныя станцыі СССР, ЗША, Вялікабрытаніі. Дзейнічае аргенцінская станцыя Бельграна II.
На шэльфавым ледавіку размяшчалася савецкая навуковая станцыя «Дружная-1». У 1986 годзе тут адкалоўся айсберг A23a плошчай каля 4000 км².
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Да канца 1960-х гэта назва распаўсюджвалася і на бліжэйшы шэльфавы ледавік Ронэ.
- ↑ З адным з такіх айсбергаў у 1986 годзе была панесена ў акіян савецкая навуковая станцыя Дружная-1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 399. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Зонирование Антарктиды. Часть 3. Архівавана 2 лютага 2015. (руск.)