Мора Уэдэла
Мора Уэдэла | |
---|---|
![]() Здымак са спадарожніка | |
Плошча | 2 920 000 км² |
Найбольшая глыбіня | 6820 м |
![]() |
Мора Уэ́дэла (англ.: Weddell Sea) — ускраіннае мора атлантычнага сектара Паўднёвага акіяна, ля берагоў Заходняй Антарктыды, паміж Антарктычным паўвостравам на захадзе і Зямлёй Котса на ўсходзе. Плошча 2920 тыс. км², пераважныя глыбіні 3 тыс. м, максімальныя — да 6820 м (у паўночнай частцы); паўднёвая і паўднёва-заходняя часткі мелкаводныя (да 500 м). Узімку ў паўднёвай частцы мора вада астуджаецца да -1,8 °С. Паўднёвы бераг уяўляе сабою край шэльфавых леднікоў Ронэ і Фільхнера, ад якіх рэгулярна, раз у 20-25 гадоў, адколваюцца гіганцкія айсбергі. Вялікую частку года пакрыта дрэйфуючымі льдамі таўшчынёй больш за 2 м, шматлікімі айсбергамі. Водзяцца кіты, цюлені. Умовы для суднаходства вельмі неспрыяльныя, нярэдка адбываецца сціск ільдоў.
Адкрыта ў 1823 годзе англійскай экспедыцыяй Джэймса Уэдэла, які назваў яго морам Георга IV; у 1900 годзе мора пераназвана ў гонар яго першаадкрывальніка.
У моры Уэдэла ўвосень 1986 г. нямецкімі вучонымі судна «Палярная зорка» («Полярштэрн») адзначана максімальная велічыня адноснай празрыстасці (79 м), што амаль адпавядае празрыстасці дыстыліраванай вады. Тэарэтычна ў дыстыляванай вадзе дыск Секі павінен знікаць на глыбіні 80 м.[1]
Зноскі
- ↑ Петр Кравчук. Рекорды природы. – Любешов: Эрудит, 1993. ISBN 5-7707-2044-1.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Географический энциклопедический словарь. Москва. «Советская энциклопедия». 1989. стор. 508 (руск.)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 265. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мора Уэдэла
- Карта Антарктыды з прылеглымі морамі Архівавана 15 снежня 2012.