Эверэт Альварэс
Эверэт Альварэс | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 3 красавіка 1937 (87 гадоў) ці 23 снежня 1937 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | ЗША |
Род войскаў | ВМС ЗША |
Гады службы | 1960—1980 |
Званне | камандэр |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эверэт Альварэс-малодшы (англ.: Everett Alvarez Jr., 23 снежня 1937, Салінас, штат Каліфорнія, ЗША) — пілот авіяцыі ВМС ЗША, дзеяч адміністрацыі ЗША. Падчас В’етнамскай вайны быў першым амерыканскім ваеннапалонным у Паўночным В’етнаме і другім, пасля Флойда Томпсана, за ўсю вайну.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў універсітэт Санта-Клары (Каліфорнія). Уступіў на ваенную службу ў 1960 годзе. У ВМС ЗША быў пілотам палубнага штурмавіка A-4 «Скайхок». У ходзе першага налёту амерыканскай авіяцыі на Паўночны В’етнам 5 жніўня 1964 года самалёт Альварэса быў збіты агнём з зямлі. Пры катапультаванні пілот атрымаў цяжкую траўму. У той жа дзень ён трапіў у палон, дзе правёў восем з паловай гадоў (прычым першыя паўгода быў адзіным афіцыйным палонным амерыканцам у Паўночным В’етнаме). Утрымліваўся ў вядомай турме Хаало («Ханой Хілтан»), падвяргаўся збіццю і катаванням. Вызвалены 12 лютага 1973 года ў працэсе абмену ваеннапалоннымі пасля падпісання Парыжскага пагаднення аб спыненні агню.
Пасля вызвалення працягнуў службу ў ВМС. Сышоў у адстаўку ў 1980 годзе ў званні камандэра. Атрымаў ступень доктара юрыспрудэнцыі. У далейшым займаў пасады памочніка дырэктара Корпуса міру і памочніка дырэктара Дэпартамента па справах ветэранаў у адміністрацыі ЗША.
Аўтар дзвюх кніг — «Скаваны арол» (Chained Eagle) і «Кодэкс паводзінаў» (Code Of Conduct). У гонар яго названы парк у Каліфорніі і паштовы офіс у Мэрылендзе. Жанаты, мае двух дзяцей.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя пра Эверэта Альвараса (англ.)