Аперацыя «Вяртанне дадому» (1973)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аперацыя «Вяртанне дадому» (англ.: Homecoming) — амерыканская назва працэдуры рэпатрыяцыі амерыканскіх вайскоўцаў, якія трапілі ў палон падчас В’етнамскай вайны.

Паводле Парыжскага пагаднення аб спыненні агню і аднаўленні міру ў В’етнаме, бакі павінны былі абмяняцца палоннымі, захопленымі за час баявых дзеянняў. Аперацыя «Homecoming» праводзілася сіламі ВПС ЗША, якія забяспечвалі транспарціроўку амерыканскіх ваеннапалонных з Паўночнага В’етнама (у асноўным самалётамі C-141). Рэпатрыяцыя працягвалася з 12 лютага па 1 красавіка 1973 года. У агульнай складанасці быў вызвалены 591 амерыканскі грамадзянін, у тым ліку 457 чалавек, якія трапілі ў палон у Паўночным В’етнаме (амаль усе — лётчыкі), 122 — у Паўднёвым В’етнаме, 9 — у Лаосе, 3 — у Кітаі. У агульная колькасць рэпатрыяваных уваходзяць 25 грамадзянскіх кансультантаў і спецыялістаў. Некаторыя з вызваленых знаходзіліся ў палоне па восем гадоў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]