Эйшышкскі павет
Выгляд
Эйшышкскі павет | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1791 |
Дата скасавання | 1795 |
Эйшышкскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1791—1795 гадах. Цэнтр — мястэчка Эйшышкі. Створаны Чатырохгадовым соймам 1788—1792 гадоў у складзе Віленскага ваяводства з паўночных парафій Лідскага павета (Беняконскай, Эйшышкскай, Нацкай, Асоўскай, Радунскай, Заблоцкай, пасля далучана Воранаўская). На Гарадзенскім сойме 1793 года Эйшышкскі павет далучаны да Мерацкага ваяводства. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе тэрыторыя Эйшышкскага павета ў складзе Расійскай імперыі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Эйшышкскі павет на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»