Беняконі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Беняконі
Bieniakonie sac.JPG
Касцёл Св. Яна Хрысціцеля
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
1 319 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1594
Аўтамабільны код
4
Беняконі на карце Беларусі ±
Беняконі (Беларусь)
Беняконі
Беняконі (Гродзенская вобласць)
Беняконі

Беняко́ні[1] (трансліт.: Bieniakoni, руск.: Бенякони) — аграгарадок у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Беняконскага сельсавета. Насельніцтва 1319 чал. (2004). Знаходзіцца за 12 км на поўнач ад Воранава, на шашы Ліда — Вільня; чыгуначная станцыя на лініі Ліда — Вільня.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паселішча вядомае з ХІ-ХІІІ ст., уваходзіла ў склад Нальшанскай зямлі.

Першы пісьмовы ўспамін пра Беняконі (Бенекойны) датуецца 1529, калі паселішча знаходзілася ва ўладанні сясцёр Ядвігі і Алены Томкавен, якія атрымалі яго па смерці бацькі Томка. У 1542 маёнтак Беняконі перайшоў у валодванне баяраў Віленскага павета Ятаўтавічаў, у 1553 — Ямантовічаў. Пад 1556 Беняконі згадваюцца як сяло гаспадарскага двара «Рудомино», уладанне вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) паселішча ўвайшло ў склад Лідскага павета Віленскага ваяводства. У гэты час тут існавала карчма.

У 1-й пал. XVII ст. Беняконі знаходзіліся ва ўладанні Яна Чаплінскага, які ў 1634 заснаваў тут драўляны касцёл Св. Яна Хрысціцеля.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Беняконі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Лідскага павета Віленскай губерні. У 1880-я тут працаваў млын, існавала пачатковая школа. Паводле вынікаў перапісу (1897) назву Беняконі мелі: сяло ў межах Лідскага павета (26 двароў), дзе існаваў касцёл, валасная ўправа, народнае вучылішча, 2 хлебазапасныя магазіны; сяло ў Ашмянскім павеце, дзе была багадзельня, 2 крамы, піцейны дом; рымска-каталіцкая плябанія і маёнтак.

На 1905 назву Беняконі мелі: сяло Дзевянішкаўскай воласці, чыгуначная станцыя і сяло Беняконскай воласці. У 1910 непадалёк ад Беняконяў утварылася доследная сельскагаспадарчая станцыя (дзейнічала да 1959). У Першую сусветную вайну мястэчка займалі нямецкія войскі.

У 1920 Беняконі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час назву Беняконі мелі мястэчка, фальварак (Беняконі Старыя) і лясная асада. У 1933 у мястэчку дзейнічала паштовае аддзяленне, кожную сераду праводзіліся таргі.

У 1939 Беняконі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Воранаўскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 502 двары, на 1991 — 545, на 2004 — 515.

Доследная сельскагаспадарчая станцыя[правіць | правіць зыходнік]

Доследная сельскагаспадарчая станцыя (1929)

У 1910 г. Віленскае таварыства сельскагаспадарчых даследаванняў, якое адкрыла эксперыментальную станцыю ў Беняконях. Па рэкамендацыі Эдуарда і Рамана Рымшаў у верасні 1910 г. батанік Вацлаў Ластоўскі абследаваў поле паблізу мястэчка і ў выніку выбраў тэрыторыю, ахвяраваную графам Путкамерам (15 га палеткаў). 15 кастрычніка 1910 г. на сходзе Таварыства сельскагаспадарчых даследаванняў было прынятае канчатковае рашэнне аб стварэнні станцыі. Путкамер перадаў на двухгадовае карыстанне станцыі 10-гектарную сядзібу былой сельскагаспадарчай суполкі з грамадскімі будынкамі, што дало магчымасць размясціць рабочых і інвентар, закласці першыя доследы. Механічны аналіз глебаў выканаў прафесар Славамір Міклашэўскі. Вясной 1911 г. па ініцыятыве і паводле планаў інжынера А. Панікоўскага (пазней прэм'ер Польшчы) доследнае поле было дрэнажавана. У траўні на галоўным полі закладзены першыя доследы з рознымі гатункамі бульбы. Летам усталяваны метэаралагічныя прыборы (дажджамер функцыянаваў са студзеня 1911 г.). Восенню былі закладзены доследы з жытам, набыты патрэбныя прылады працы.

Газета «Наша Ніва» пісала ў 1911 г.:

"

У Беняконях … аткрылася пробнае поле (станцыя) Віленскага таварыства сельскай гаспадаркі на 15 дзесяцінах. Пабудавалі гожае мураванае гумно, хату для чэлядзі, кожнаму па пакою і пекарню. Пакуль што жывець там і дырэктар пробнай станцыі аграном Ластоўскі, а на вясну будуць будаваць мураваны дом. Памешчыкі далі на станцыю 20 тысяч, і казна 20 тысяч рублёў дасць, калі затвердзіць Дума, і што год будзе казна 20 тысяч рублёў даваць па 3 тысячы руб.

У гэтым годзе пасадзілі на пробу 26 гатункаў бульбы, поле ўсё дрэнавалі. У восень жыта сеялі і садзілі розных гатункаў.

Адну дзесяціну бульбы, касілі бульбяннік, як толькі кончыў красаваць, а другую пакінулі. Някошаная бульба дала на 320 пудоў больш бульбы, як кошаная. На вясну станцыя будзе шырока рабіць розныя пробы, каб ведалі гаспадары, як гаспадарыць. Каля пробнага поля дырэктар Ластоўскі засеяў сам … жыта двом гаспадаром Войшніцы і Развадоўскаму. Паглядзім, што будзе!

"

Станцыя была пабудавана за 1 год дзякуючы намаганням сяброў Віленскага таварыства сельскагаспадарчых даследаванняў. Будаўніцтва галоўнага будынка пачалося ў 1912 г. і было закончана ў 1914 г. у час 1-й сусветнай вайны.

Доследнае поле арганізавана паводле плану В. Ластоўскага, план быў ухвалены Сельскагаспадарчым дэпартаментам Pacіі. Методыка і тэхніка доследаў, прынятая ў Беняконях, адрознівалася ў пэўных падрабязнасцях, прынятых у іншых станцыях. Для асобных доследаў існавалі малыя дзялянкі. Праводзіліся доследы па ўздзеянні ўгнаенняў на розныя гатункі раслін, а таксама даследаваліся севазвароты. Станцыя займалася акліматызацыяй раслін. У 1911 г. В. Ластоўскі пачаў селекцыю жыта, якое потым было названа Беняконскім, а пазней — ячменю і аўсу.

Хімічная лабараторыя была яшчэ ў стадыі камплектавання, аднак ужо ў 1914 г. умовы дазвалялі выконваць хімічны аналіз на ўласныя патрэбы станцыі. З дапамогай апарата Шэна праводзіўся аналіз механічнага складу тыпаў глебаў Віленшчыны. Праводзіліся доследы па распазнаванні хвароб раслін і шкодных насякомых. У Беняконях упершыню на Віленшчыне пачалі пратручваць пасяўное жыта супраць шкоднікаў.

Метэаралагічная станцыя, акрамя абавязковых прылад, мела геліёграф для вымярэння сонечнай радыяцыі, у 14 пунктах Віленшчыны арганізавана вымярэнне колькасці ападкаў з дапамогай дажджамера Гельмана. Штомесячныя справаздачы высылаліся ў абсерваторыю ў Санкт-Пецярбург і Цэнтральнае метэаралагічнае бюро ў Варшаве. Выконваліся таксама феналагічныя назіранні. Персанал Беняконскай доследнай станцыі складаўся з дырэктарата В. Ластоўскага, старшага асістэнта Стэфана Змігродскага, трох практыкантаў, двух тэхнічных даглядчыкаў і пяці сезонных супрацоўнікаў для доследаў па зборы ўраджаю.

У 1915 г. Ластоўскі стаў бежанцам і пасяліўся ў Менску.

На пачатку 1920-х гг. Віленская сельскагаспадарчая доследная станцыя ў Беняконях аднавіла сваю працу. Падчас вайны станцыя страціла жывы інвентар, пабудовы і абсталяванне, а таксама частку селекцыйнага матэрыялу. Часткова захавалася толькі бібліятэка. Віленская газета «Слова» пісала ў 1925 г.:

"

Аднавіў працу станцыі яе дырэктар В. Ластоўскі. Перад Першай сусветнай вайной, акрамя дырэктара, на станцыі працавалі 2 асістэнты і 3 практыканты. З 1923 г. дырэктар меў толькі аднаго практыканта. Справа ў тым, што калі ў 1915 г. на працу станцыі было асігнавана 15 008 рублёў, дык у 1922 г., у пераліку на царскія грошы, на працу станцыі было выдаткавана толькі 1 200 руб. Тым не менш з сярэдзіны 1920-х гг. станцыя вяла неабходныя для сельскай гаспадаркі навуковыя даследаванні. Дырэктар станцыі В. Ластоўскі яшчэ да Першай сусветнай вайны напісаў шэраг кніг па сельскай гаспадарцы: „Опыты с картофелем“, „Опыт с рожью“, „Опыты с азотистыми удобрениями“, у 1920-х гг. ён выдаў „Dobor odmian zboz dla Wilenszczyzny“, „Wynniki doswiadczen z odmianami ziemniakow“ і інш. Працы станцыі атрымалі належнае прызнанне ў навуковым свеце.

"

25 верасня 1929 г. прэзідэнт Польшчы Ігнацы Масціцкі наведаў Ліду, пасля чаго выехаў ў Беняконі. У Беняконях прэзідэнт прыняў удзел ва ўрачыстым асвячэнні і адкрыцці новай школы і дазволіў, каб гэтая школа насіла назву «Школа імя прэзідэнта Масціцкага». Тут жа прэзідэнт наведаў даследчую агранамічную станцыю і ўдзельнічаў у паседжанні ваяводскай сельскагаспадарчай камісіі. Увечары Масціцкі накіраваўся ў Вільню.

В. Ластоўскі кіраваў станцыяй на працягу 35 гадоў. Сярод іншых прац, вывеў адаптаванае да прыродных умоў Віленшчыны беняконскае жыта, тыбецкі авёс, авёс Лонгінус, бульбу Альмарыя і раннія гатункі лубіну. У 1945 г. ён пакінуў Беняконі і пераехаў у Познань.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Магіла Марыі Верашчакі

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку XX ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  3. Валерый Шаблюк. Беняконі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 15.
  4. Валерый Шаблюк. Беняконі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 14.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]