Нача (Воранаўскі раён)
Вёска
Нача
| ||||||||||||||||||||
Нача на Вікісховішчы |
На́ча[1] (трансліт.: Nača) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Начка. Уваходзіць у склад Доцішскага сельсавета.
Знаходзіцца за 41 км на захад ад Воранава, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны, аўтамабільная дарога на Радунь.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва ад назвы ракі Начы, на якой паселішча ўзнікла. Даследчыкі мяркуюць аб яе балцкім або славянскім паходжанні.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Археалагічныя помнікі тыпу Нача (I тысячагоддзе н.э.) звязваюць з яцвягамі.
Першы пісьмовы ўспамін пра Начу як уладанне Касцевічаў датуецца 1517 годам. У 1529 годзе Януш Касцевіч заснаваў у мястэчку касцёл і перанёс сюды цэнтр парафіі з Дубічаў. Пазней мясцінай валодалі Кішкі, Радзівілы.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Нача ўвайшла ў склад Лідскага павета Віленскага ваяводства. Паводле рэвізіі (1631) тут існавала татарскае пасяленне (цяпер жывуць толькі ў суседняй вёсцы Некрашунцы).
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Нача апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Каняеўскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні. Станам на 1886 год у мястэчку было 16 двароў, касцёл, 3 карчмы, крама, таржок.
Паблізу вёскі знаходзяцца могільнікі бронзавага і жалезнага вякоў і каменныя магілы XII—XIV стагоддзяў. Пры іх абследаванні ў 1903 годзе Вандалінам Шукевічам, знойдзеныя жалезныя нажы, каменныя сякеры, бронзавыя бранзалеты, шыйныя грыўні.
З 1631 года ў вёсцы размяшчалася сядзіба архітэктара Людвіга Долгірда.
У лютым 1863 года ў вёсцы фарміраваўся паўстанцкі атрад Людвіка Нарбута[2].
На мяжы XIX—XX стагоддзяў у вёсцы знаходзілася сядзіба Вандаліна Шукевіча[3].
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Нача трапіла ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідскім павеце Навагрудскага ваяводства.
У 1939 годзе Нача ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стала цэнтрам сельсавета Радунскага раёна (з 25 снежня 1962 года — у Воранаўскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1998 год у вёсцы 173 двары.
Да 5 кастрычніка 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Нацкага сельсавета[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1886 год — 272 чал.
- 1998 год — 445 чал.[5].
- 2009 год — 453 чал.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У Начы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Археалагічныя помнікі тыпу Нача (урочышчы Плітніца, Плітніца, Рудня, Зубішкі, Чапуляны) прадстаўлены грунтавымі могільнікамі і пахаваннямі ў каменных скрынях.
- Капліца-пахавальня В. А. Шукевіча (пачатак XX стагоддзя)
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1910)
- Магіла Тэадора Нарбута
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
- Брама касцёла
- Званіца касцёла
- Капліца-пахавальня Шукевічаў
- Карчма
- Помнік паўстанцам
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]
- Касцёл (XVIII стагоддзе)
- Карчма (XIX стагоддзе)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Станіслаў Юндзіл (1761—1847)
- Тэадор Нарбут (1784—1864)
- Вандалін Шукевіч (1852—1919)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Швед В. В. Ваенны начальнік Лідскага павета // Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мн.: 2004.
- ↑ Maria Magdalena Blombergowa. WANDALIN SZUKIEWICZ. Syn Ziemi Lidzkiej ― Badacz i Społecznik (1852 - 1919). — Warszawa-Lida, 2010.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 5 октября 2007 г. № 48 «О решении вопросов административно-территориального устройства Вороновского района»(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ ЭГБ 1999, с. 311.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нача // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 245. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Нача // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 311. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Nacza // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. — S. 853—854.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нача, вёска на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нача на сайце Radzima.org
