Эканамічны ўніверсітэт у Браціславе
Выгляд
Эканамічны ўніверсітэт у Браціславе | |
---|---|
Ekonomická univerzita v Bratislave | |
Арыгінальная назва | Ekonomická univerzita v Bratislave |
Міжнародная назва | University of Economics in Bratislava |
Заснаваны | 1940 |
Рэктар | Štefan Luby[d] |
Студэнты | 13 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Браціслава |
Сайт | euba.sk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эканамічны ўніверсітэт у Браціславе — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Браціславе.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Найстарэйшая ВНУ эканамічнай скіраванасці ў Славакіі. Паўстаў у 1940 годзе як прыватная Вышэйшая камерцыйная школа ў Браціславе. У 1945 годзе быў нацыяналізаваны і перайменаваны ў Славацкую вышэйшую камерцыйную школу. У 1949 годзе назва была заменена на «Вышэйшая школа гаспадарчых навук», а ў 1952 годзе — на «Вышэйшая эканамічная школа». Цяперашняя назва была прысвоена ўстанове ў 1992 годзе.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт народнай гаспадаркі
- Факультэт камерцыі
- Факультэт гаспадарчай інфарматыкі
- Факультэт прадпрымальніцкага менеджменту
- Факультэт міжнародных адносін
- Факультэт прыкладных моў
- Гаспадарча-прадпрымальніцкі факультэт у Кошыцах
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эканамічны ўніверсітэт у Браціславе
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.