Эстэр Юй
Эстэр Юй | |
---|---|
кіт.: 虞书欣 | |
Імя пры нараджэнні | Юй Шусінь |
Дата нараджэння | 18 снежня 1995 (28 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | Huace Film & TV |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | актрыса, спявачка |
Гады актыўнасці |
2016-дагэтуль (як актрыса); 2020-2021 (як спявачка) |
Жанр | C-pop |
Калектыў | THE9 (2020–2021) |
Лэйблы |
|
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
instagram.com/estheeerrr… | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юй Шусі́нь (кіт.: 虞书欣; піньінь: Yú Shūxīn; нар. 18 снежня 1995, Шанхай, Кітай), больш вядомая як Эстэр Юй, — кітайская актрыса і спявачка, былая ўдзельніца праектнага гурта THE9, створанага падчас шоу на выжыванне iQIYI Моладзь і ты 2. Юй набыла вядомасць, зняўшыся ў папулярных кітайскіх тэлесерыялах «Знайдзі сябе» (2020), «Святло месяца» (2021) і «Каханне феі ды д’ябла» (2022).
Дзяцінства і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Юй Шусінь нарадзілася ў Шанхаі, КНР і з’яўляецца адзіным дзіцём у сям’і. Яе бацькі — магнаты нерухомасці і валодаюць некалькімі кампаніямі; сама Эстэр Юй таксама з’яўляецца адным з акцыянераў і валодае мноствам прадпрыемстваў.[1] Дзяўчына атрымала вышэйшую адукацыю ў каледжы мастацтваў LASALLE у Сінгапуры, скончыўшы яго са ступенню ў галіне СМІ і індустрыі моды.[2]
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]2015—2019: пачатак акцёрскай дзейнасці
[правіць | правіць зыходнік]У 2015 годзе Юй знялася ў сваім дэбютным серыяле «Памежны горад блуду», які ўпершыню з’явіўся на экранах у 2016 годзе.[3] Пасля з’яўлення на шоу Першакурснік Эстэр атрымала прызнанне.[4] У 2017 годзе яна здымалася ў якасці актрысы другога плана ў гістарычнай драме «Альянс дарадцаў»[5] і рамантычнам сямейнам серыяле «Звычайныя гады».[6]
У 2018 годзе актрыса першы раз знялася ў галоўнай ролі ў падлеткавым серыяле «Юнацтва», які з’яўляецца кітайкім рэмейкам карэйскай драмы 2016 года «Эпоха юнацтва».[7] У 2019 годзе Юй атрымала ролю акторкі ў рамантычнай камедыі «Мой дзівосны бойфрэнд 2».[8]
2020-дагэтуль: Моладзь і ты 2, новыя праекты
[правіць | правіць зыходнік]У 2020 годзе Юй узяла ўдзел у музычным шоу на выжыванне Моладзь і ты 2 і стала адной з найзнакамітых трэйні.[9] Яна дэбютавала ў складзе тэрміновага дзявочага C-pop гурта THE9 30 траўня 2020 года.[10]
У тым жа годзе Юй набыла вядомасць, сыграўшы мілую студэнтку ў папулярным рамантычным тэлесерыяле «Знайдзі сябе»,[11] і была намінавана на прыз глядацкіх сімпатый на 30-й цырымоніі кітайскай тэлевізійнай прэміі «Залаты арол».[12] Пазней акторка сыграла мудрагелістую жанчыну-следчага ў гістарычным серыяле «Кроч павольна»[13], а таксама з’явілася ў драме «Каханне такое рамантычнае» у якасці запрошанай зоркі. У спіс Forbes China Under 30 Elite за 2020 год яна была ўключана як вядомая актрыса індустрыі забаў і спорту.
У 2021 годзе Юй сыграла пачынаючага рэдактара ў рамантычнай камедыі «Святло месяца».[14] 5 снежня гурт THE9 быў афіцыйна расфармаваны.
У 2022 годзе было пацверджана, што Юй здымаецца ў фэнтэзійным рамантычным серыяле «Каханне феі ды д’ябла».[15] Яна сыграла ролю жвавай ды нявіннай несмяротнай феі, якая па волі выпадку вызваляе з турмы небяспечнага дэмана. Юй таксама знялася ў экалагічным рамантычным серыяле «Каханне маленькага лесу».
Было таксама пацверджана, што Юй здымецца ў галоўнай жаночай ролі ў фантастычнай драме «Меч і фея», заснаванай на аднайменнай папулярнай кітайскай ролевай гульні.[16]
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Фільмы
[правіць | правіць зыходнік]Год | Беларуская назва | Кітайская назва | Роля | Заўв./зн. |
---|---|---|---|---|
TBA | Мімалётныя гады | 花落流年 | Лі Йіфан | [17] |
Тэлесерыялы
[правіць | правіць зыходнік]Год | Беларуская назва | Кітайская назва | Роля | Тэлеканал | Заўв./зн. |
---|---|---|---|---|---|
2016 | Памежны горад блуду | 新边城浪子 | Цін Шэ | Beijing TV | [3] |
2017 | Альянс дарадцаў | 大军师司马懿之军师联盟 | Наложніца Лю | Anhui TV, Jiangsu TV | [5] |
Звычайныя гады | 平凡岁月 | Лі Сяая | Anhui TV, Beijing TV | [6] | |
2018 | Юнацтва | 最亲爱的你 | Чэн Чэнчэн | Youku | [7] |
2019 | Мой дзівосны бойфрэнд 2 | 我的奇妙男友2之恋恋不忘 | Цян Цзінджы | Mango TV | [8] |
2020 | Знайдзі сябе | 下一站是幸福 | Цай Мінмін | Hunan TV | [11] |
Кроч павольна | 少主且慢行 | Цян Санцы | iQIYI | [13] | |
Каханне такое рамантычнае | 少爷与我的罗曼史 | Чэн Цян’ю | Tencent Video | Эпізадычная
роля [18] | |
2021 | Святло месяца | 月光变奏曲 | Чу Лі | iQIYI | [14] |
2022 | Каханне феі ды д’ябла | 苍兰诀 | Сяа Ланьхуа/Сі Юнь | [15] | |
Каханне маленькага лесу | 两个人的小森林 | Юй Мейрэн | Youku | [19] | |
2023 | Меч і фея | 仙剑六祈今朝 | Юэ Цы | Tencent Video | [16] |
Тэлешоу
[правіць | правіць зыходнік]У якасці вядучай
[правіць | правіць зыходнік]Год | Беларуская назва | Кітайская назва | Роля | Тэлеканал | Заўв./зн. |
---|---|---|---|---|---|
2016 | Першакурснік | 一年级·毕业季 | Удзельніца | Hunan TV | [4] |
2019 | Гук: III сезон | 声临其境第三季 | Удзельніца класа New Voice | ||
2020 | Моладзь і ты 2 | 青春有你第二季 | Удзельніца | iQIYI | [9] |
Давай павесялімся | 非日常派对 | Удзельніца | [20] | ||
Новае вымярэнне | 跨次元新星 | Настаўніца па пашырэнню | [21] | ||
2021 | Моладзь і ты 3 | 青春有你第三季 | Настаўніца | [22] | |
2022 | Хадзем на лыжы | 超有趣滑雪大会 | Удзельніца | iQIYI, Jiangsu TV |
У якасці госця
[правіць | правіць зыходнік]Год | Беларуская назва | Кітайская назва | Роля | Тэлеканал | Заўв./зн. |
---|---|---|---|---|---|
2020 | Наперад! 6 | 极限挑战6 | Госць (эп. 12) | Dragon TV | |
Наперад! Тур па скарбах | 极限挑战宝藏行 | Госць (эп. 6-10) | |||
Шчаслівы лагер | 快乐大本营 | Госць (эп. 19 верасня 2020) | Hunan TV | ||
Адпраў 100 дзяўчат дадому 4 | 送一百位女孩回家第四季 | Госць (эп. 4) | Sohu TV | [23] | |
2021 | ХАХАХАХАХА | 哈哈哈哈哈 | Госць (эп. 11) | Tencent, iQIYI | [24] |
Гуляй! | 拜托了冰箱 | Госць (эп. 4-5) | Tencent | ||
Наперад! Тур па скарбах 2 | 极限挑战宝藏行2 | Госць (эп. 3) | Dragon TV |
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Год | Англійская назва | Кітайская назва | Альбом | Заўв./зн. |
---|---|---|---|---|
2016 | «Stars» | 星辰 | Grade One Freshman OST | [25] |
«Finally One Day» | 终有一天 | |||
2019 | «Love Problem» | 恋爱练习题 | My Amazing Boyfriend 2 OST | |
2020 | «Ever Since I Met You» | 自从遇见你 | I’ve Fallen For You OST | |
«Gwalla» | 乖啦 | MatriX | ||
2021 | «Here’s Chu Li» | 初礼来了 | Moonlight OST | |
2022 | «Loss of Memory» | 失忆 | Love Between Fairy and Devil OST |
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]Год | Прэмія | Намінацыя | Намінаваная работа | Вынік | Зн. |
---|---|---|---|---|---|
2020 | 30-я цырымонія кітайскай тэлевізійнай прэміі «Залаты арол» | Прыз глядацкіх сімпатый (актрыса) | Знайдзі сябе | Намінацыя | [12][26] |
7-я цырымонія прэміі «Акцёры Кітая» | Найлепшая актрыса (вэб-серыял) | Кроч павольна | Намінацыя | [27] | |
5-я прэмія Golden Guduo Media | Актрыса года | Знайдзі сябе; Кроч павольна | Намінацыя | [28] | |
Прэмія «Серыялы 2020» | 10 папулярных жаночых персанажаў | Знайдзі сябе | Перамога | [29] |
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Толькі ў якасці ўдзельніцы THE9.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ “Giant and charming girl“ Yu Shuxin, who owns 5 companies and inherits hundreds of millions of fortunes, has his fatherhood become a mystery? (англ.)(недаступная спасылка). lujuba.cc (19 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2023.
- ↑ “小作精”虞书欣居然是名校毕业,时尚大秀常客!名副其实的名媛 - 娱乐资讯(存满娱乐网) . www.cunman.com.
- ↑ а б 《新边城浪子》热播 虞书欣首演电视剧 (кіт.). Sina (26 ліпеня 2017).
- ↑ а б 藏不住的泥石流虞书欣! 袁弘直呼:我认识你 (кіт.). Netease (23 снежня 2016).
- ↑ а б 《军师联盟》热拍 虞书欣李晨上演对手戏(图) (кіт.)(недаступная спасылка). Xinhua News Agency (2 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2020. Праверана 8 кастрычніка 2022.
- ↑ а б 李小雅(大)_李大宝的平凡岁月李小雅(大)扮演者是谁_谁演的_365电视剧 . www.yue365.com.
- ↑ а б 《最亲爱的你》曝定妆海报 虞书欣为爱痴狂引关注 (кіт.). Netease (7 чэрвеня 2017).
- ↑ а б 《我的奇妙男友2》定档 Mike虞书欣高甜来袭 (кіт.). People's Daily (28 студзеня 2019).
- ↑ а б 下一站是幸福-蔡敏敏圈粉无数 (кіт.). Xuan (2 сакавіка 2020).
- ↑ www.bjnews.com.cn. 《青春有你2》收官,刘雨昕、虞书欣、许佳琪等9人成团 . www.bjnews.com.cn. Праверана 10 кастрычніка 2020.
- ↑ а б Sina. 虞书欣加盟《资深少女的初恋》携手宋茜宋威龙演绎都市爱情 . k.sina.cn (3 верасня 2018).
- ↑ а б 第30届金鹰奖提名名单:易烊千玺入围最佳男演员,蒋雯丽赵丽颖争视后 (кіт.). ifeng (15 верасня 2020).
- ↑ а б "蔡敏敏"虞书欣化身《少主且慢行》呆萌小法医 (кіт.). Sina (23 лютага 2020).
- ↑ а б 【一点资讯】丁禹兮虞书欣合作《月光变奏曲》,形象贴合引期待,剧情更有看点 www.yidianzixun.com . www.yidianzixun.com (27 верасня 2020).
- ↑ а б 苍兰诀 (豆瓣) . movie.douban.com.
- ↑ а б Sina Visitor System . passport.weibo.com.
- ↑ 花落流年 (豆瓣) . movie.douban.com.
- ↑ 少爷与我的罗曼史 (豆瓣) . movie.douban.com.
- ↑ 两个人的小森林 (豆瓣) . movie.douban.com.
- ↑ THE9首档常驻合体综艺《非日常派对》上线爱奇艺 “Party”形式展现9位女生的年轻真实_节目 (англ.). www.sohu.com (4 верасня 2020).
- ↑ 爱奇艺《跨次元新星》艺人阵容官宣 杨颖、小鬼、虞书欣加盟化身扩列师_TOM娱乐 . ent.tom.com (26 жніўня 2020).
- ↑ 《青春有你3》官宣虞书欣,青春助教即将上线_节目 (англ.). www.sohu.com. Праверана 12 студзеня 2021.
- ↑ 虞书欣加盟《送一百位女孩回家》第四季,褪下明星光环勇敢做自己很好_女性 (англ.). www.sohu.com.
- ↑ 《哈哈哈哈哈》路透,邓超鹿晗虞书欣同框,三人穿着打扮令人笑喷 . k.sina.com.cn.
- ↑ 《一年级》主题曲《星辰》MV发布 陈建斌惊艳亮嗓 (кіт.)(недаступная спасылка). Xinhua News (25 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2020. Праверана 8 кастрычніка 2022.
- ↑ 30届金鹰奖获奖名单 任达华童瑶分获最佳男女演员_电视 (англ.). www.sohu.com (18 кастрычніка 2020).
- ↑ 第七届“中国电视好演员奖”候选名单,易烊千玺马思纯等超百名演员入围 (кіт.)(недаступная спасылка). Chongqing Chongbao (15 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2020. Праверана 8 кастрычніка 2022.
- ↑ 2020金骨朵网络影视盛典举办时间+地点+投票入口(недаступная спасылка). dahepiao.com (19 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021.
- ↑ 2020十大人气女性角色,只有一个配角,虞书欣是怎么逆袭的?_蔡敏敏 (англ.). www.sohu.com.