Юзаф Эльснер
Юзаф Ксаверы Э́льснер польск.: Józef Ksawery Elsner | |
---|---|
польск.: Józef Elsner | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1769[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 красавіка 1854[1][3] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, кампазітар, музыказнавец, музычны педагог, тэарэтык музыкі |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | опера, літургічная музыка[d], сімфонія і класічная музыка |
Выхаванцы | Віктар Кажынскі[6], Фрыдэрык Шапен і August Freyer[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | Ордэн Святога Станіслава (1823) |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юзаф Ксаверы Э́льснер (польск.: Józef Ksawery Elsner, 1 чэрвеня 1769, г. Гродкаў, Польшча — 18 красавіка 1854) — польскі кампазітар, дырыжор, педагог. Паслядоўнік традыцый венскай класічнай школы, прадстаўнік ранняга польскага рамантызму.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Быў пеўчым у касцёле ў Вроцлаве, дзе атрымаў музычную адукацыю.
З 1792 года — дырыжор аркестра Нямецкага опернага тэатра ў Львове, з 1799 года — дырэктар «Tэатра Нарадовага» ў Варшаве.
У 1823 годзе кампазітар быў узнагароджаны ордэнам Святога Станіслава.
У 1824—1831 гадах — прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, адначасова з 1826 года — кіраўнік Галоўнай музычнай школы.
Заснавальнік Кансерваторыі музыкі і дэкламацыі ў 1821 годзе ў Варшаве.
Упершыню ў гісторыі польскай оперы ў тэмах сваіх твораў выкарыстаў нацыянальны музычны фальклор: оперы «Ведзьмы з Лысай гары, ці Лешак Белы» (паст. 1809), «Кароль Лакетэк, ці Віслічанкі» (паст. 1818).
Сярод іншых твораў: культавая музыка, 3 араторыі, 55 кантат, 3 месы для салістаў, хору і аркестра, 5 сімфоній, камерна-інструментальныя ансамблі, творы для фартэпіяна, хары (каля 100 xаралаў), музыка для драматычнага тэатра і інш.
Аўтар тэарэтычных прац. Рэдактар і выдавец зборнікаў польскіх народных песень, інструментальных твораў.
Сярод знакамітых вучняў — Ф.Шапэн і Ігнацы Фелікс Дабжынскі.
Зноскі
- ↑ а б Józef Antoni Franciszek (Josef Anton Franciskus) Elsner // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Brozović D., Ladan T. Józef Ksawery Elsner // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ Józef Ksawery Elsner // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 5 жніўня 2024.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118688855 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Г. Риман Кажинский // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель — М.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 2. — С. 579.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн
- Нарадзіліся 1 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1769 годзе
- Нарадзіліся ў Апольскім ваяводстве
- Памерлі 18 красавіка
- Памерлі ў 1854 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары Польшчы
- Оперныя кампазітары Польшчы
- Кампазітары паводле алфавіта
- Музычныя педагогі Польшчы
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)